Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/апэндыцыт

Запаленьні (абсцэсы) унутраных органаў Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Апэндыцыт
Аўтар: Савелій Рубашоў
Запаленьні жоўцевых шляхоў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Апэндыцыт. Апэндыцыт цяпер дае невялікі процант сьмяротнасьці: аднак, гэта не датычыць вострых выпадкаў, дзе процант сьмяротнасьці не малы. З прычыны таго, што абсолютны лік апэндыцытаў вялікі, дык і малы процант сьмяротнасьці ў выніку зьяўляецца значнаю абсолютнаю лічбай. Лічу патрэбным заўважыць, што ад апэндыцыту людзі паміраюць у лепшыя гады свайго жыцьця: ва ўзросьце да 40 год наўрад ці ня столькі памірае штогадова ад апэндыцыту, колькі ва ўзросьце старэй 40 год — ад раку. Пэўны процант гэтых сьмярцей няўнікальны, з прычыны вялікай цяжкасьці інфэкцыі і пэрытоніту, які пры гэтым далучаецца. Але большая частка гэтых сьмярцей магла-б быць унікнута калі-б не паводзіны хворых, якія сваячасова не згаджаюцца на опэрацыю, і раду ўрачоў, якія яшчэ не прасякнуліся ідэяй неабходнасьці раньняй опэрацыі. Такім чынам, у гэтай галіне хірургам ня можна складаць рук, неабходна, як і раней, змагацца, што ўжо дало значныя вынікі. Усё сказанае я магу ілюстраваць некаторымі лічбамі.

Абсолютна вялікай лічбы апэндыцыт сабою не становіць. На ўсю колькасьць наогул захворваньняў апэндыцыт складае 0,3 проц.; на колькасьць хвароб страўнічна-кішочных — 2 проц., у Менску — 2,3 проц.; у Віцебску — 3,9 проц. (Смулевіч).

Але лік апэндыцытаў у хірургічнай больнічнай практыцы вельмі вялікі, як гэта відаць з наступных лічбаў:

Мартынаў (за 15 год) 6.164 хворых 15 проц. апэндыцытаў
Штых 31.136 " 10 проц. "
Пэтрэн 12.144 " 15 проц. "
Джыбсон 20.600 " 8 проц. "
Інстытут імя Скліфасоўскага, 1925 г.
(на 561 экстраную опэрацыю — 188 вострых апэндыцытаў)
2.526 " 20 проц. "

Такім чынам сярэдні проц. - 12.

У мяне на 6.107 хворых было 837 выпадкаў апэндыцыту, г. зн. проц. роўны 14.

Для ілюстрацыі абсолютнай лічбы сьмярцей пры апэндыцыце можна прывесьці такія даныя:

Германия за 1923 год 2.030 сьмярцей
" " 1924 " 2.270 "
" " 1925 " 2.582 "
" " 1926 " 2.807 "
Італія " 1924 " 1.213
" " 1925 " 1.340 "
" " 1926 " 1.440 "

Вельмі пераканальныя далей лічбы Германіі з процантам сьмяротнасьці, роўным 2.

Германія Выпадкаў апэндыцыту Выпадкаў сьмерці Проц. сьмяротнасьці
1923 г. 87.842 2.030 2,3
1924 г. 110.025 2.270 2
1925 г. 147.334 25.82 1,8
1926 г. 156.614 28.07 1,8

Больнічныя лічбы сьмяротнасьці крыху большыя з прычыны з'асяроджаньня ў хірургічных аддзяленьнях больш цяжкіх выпадкаў.

Сярэдняя лічба сьмяротнасьці наогул пасьля апэндыцыту на падставе назіраньняў 15 аўтароў (агульная колькасьць выпадкаў - 18.337) - 2,9 проц.; востры апэндыцыт дае сярэднюю лічбу - 6,3 проц.; хронічны - 0,4 проц. Гэтыя лічбы, як заснаваныя на вельмі вялікім абсолютным ліку, можна лічыць характэрызуючымі сучасную сьмяротнасьць ад апэндыцыту ў хірургічных аддзяленьнях.

Зразумела, ёсьць лічбы меншыя і большыя за сярэднюю. Тыя лічбы, якія крыху вышэй сярэдняй (напр. Гец і Дзюрман - амэрыканскія лічбы - пры вострым апэндыцыце - 7,7 проц.) зьяўляюцца звычайнымі; але спыняюць увагу іншыя лічбы, як напр., Геры (1926 г.) - 1.352 выпадкі вострага апэндыцыту - 15 сьмярцей - каля 1 проц. сьмяротн., або Гольст (1927 г.) - 1.832 выпадкі вострага апэндыцыту - 57 сьмярцей - каля 3 проц. сьмяротнасьці. Мой матэрыял зусім адпавядае гэтым агульным лічбам: у мяне было выпадкаў:

опэраваных — 693 - 15 сьмярцей - 2,1 проц. сьм.
нэопэраваных — 144 - 4 " - 2,8 " "
________________________________________
Усяго — 837 19 сьм. - 2,2 " "

Адны вострыя апэндыцыты — 186 опэрацый — далі 15 сьмярцей, г. зн. 8 проц.

Агульная дынаміка процанту сьмяротнасьці пры апэндыцыце да пэўнай ступені можа быць ілюстравана наступнай табліцай.

Агульная сьмяротнасьць пры апэндыцыце:

Аўтар Год Лік выпадкаў Проц. сьмяротнасьці
Валь Да 1890 г. 55.891 6,6
1890-1900 г. 7,8
Салі[1] 1895 7.213 9,6
Валь 1900-1908 6,5
Зонэнбург[2] 1908-1911 1.183 4,9
дэ Кервэн[3] 1908-1912 6.116 8,1
Кюмэль[4] 1912 4.000 5,8
Кеніг[5] 1916-1921 1.353 6,8
Гразэр[6] 1919 - 5,6
Гольст 1927 2.481 2,46
Розанаў 1911-1924 4.193 2,3
Рубашоў 1924-1929 837 2,2

Такія-ж самыя вывады можна ілюстраваць і іншымі данымі. Паводле Страсбургера без опэрацыі памірае да 10 проц. і больш выпадкаў апэндыцыту. Бярозкін констатаваў, што ў 1901 г. процант сьмяротнасьці ад вострага апэндыцыту быў роўны 10. Баўэр меў у 1896—1907 г. г. — 6 проц. сьмяротнасьці, а за апошні час — 1,2 проц. Ністрэм 1900—1905 г. 9 проц., а ў 1916—1918 г., 1,06 проц.

Расія на ўсю колькасьць хворых на апэндыцыт дала ў 1902 г. — 6,5 проц. сьмяротнасьці, а ў 1912 — 3,4 проц.

Нарэшце, цікавы назіраньні паасобных асоб і пунктаў.

Дэрфлер (Германія) з 1895 да 1905 г. дабіўся зьмяншэньня сьмяротнасьці з 18 проц. да 5,5 проц. Паводле Эсэн (Базэль) сьмяротнасьць ад апэндыцыту з 1901 г. да 1925 г. зьменшылася (у абсолютных лічбах) з 57 да 35 — у мужчын і ад 35 да 27 — у жанчын — за год.

Якім шляхам дасягнута гэта зьмяншэньне? Галоўным чынам увядзеньнем раньняга хірургічнага лячэньня. Гэта можна давесьці, між іншым, тымі лічбамі, якія гавораць пра сьмяротнасьць, атрыманую пры опэраваньні ў розныя дні хваробы. Салі[7] (1895 г. статыстыка Швэйцарыі) меў на 7.213 апэндыцытаў агульны процант сьмяротнасьці — 9,6 пры такім становішчы: 94 проц. лечаных консэрватыўна і 6 проц. — опэрацыйна.

дэ Кервэн[8] атрымаў пры опэрацыі

на 1 дзень - 1.723 выпадкі - 0,69 проц. сьмяротнасьці
на 2 " - 1.389 " - 4,7 "
на 3 " - 788 " - 10,7 "
на 4 " - 1.197 " - 21,2 «

Такія-ж іншыя лічбы сьмяротнасьці пры опэрацыі ў процантах:

Аўтар Лік выпадкаў I суткі II суткі III суткі
Зонэнбург[9] 565 1,8 4,6 1,5
Мак Уільлямс 1411 1,6
Мюзам[10] - 3,2 3,2 14,4
Розанаў 328 2,4 18,2 33,3
Рубашоў - 0,75 4,0 33

Аналізуючы свае сьмяротныя выпадкі, я знаходжу, што з неопэраваных было:

  • 3 безнадзейныя пэрытоніты;
  • 1 дыягностычная памылка (ня быў пазнаны апэндыцыт); з опэраваных: 3 вельмі цяжкія выпадкі;
  • 12 прывезены позна (запушчаныя выпадкі).

Пэўны інтарэс мае пытаньне пра пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць пры хронічным апэндыцыце, г. зн. пры опэрацыі ў халодным пэрыодзе: ніжэйзьмешчаная табліца дае аб гэтым уяўленьне.

Сьмяротнасьць пры хронічным апэндыцыце:

Розанаў (да 1925 г.) 0,7 проц.
» з 1925 г. 2.060 выпадкаў 0 "
Штых 562 3 сьмерці 0,5 "
Джыбсон 773 7 " 0,9 "
Гольст 222 1 " 0,5
Інстытут Скліфасоўск. 320 " 0 " 0 "
Больніца імя Дастаеўскага (1925 г.) 304 " 0 " 0,0 "
Бабух. больніца 1924 г. 289 " 1 " 0,4 "
Спасакукоцкі 494 " 0 " 0,0 "
Юдзін 412 " 1 " 0,2 "
Рубашоў 651 " 0 " 0,0 "
Каган (кл. Пятрова) 450 " 4 " 0,9 "
______________________________________
6537 17 0,25 проц.

Нельга не зазначыць таго, што некаторыя хірургі паказваюць на павялічэньне сьмяротнасьці ад апэндыцыту, у сувязі з шырокім распаўсюджваньнем опэрацыйнага мэтоду яго лячэньня — пра гэта гл. у разьдзеле аб павялічэньні пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці. Тут я ўспамяну пра погляды аўтароў, падкрэсьліваючых правільнасьць вялікага консэрватызму ў пытаньні лячэньня апэндыцыту. Адны ня бачаць асаблівых пераваг ад ажыцьцяўленьня прынцыпу раньняй опэрацыі. Гольст (1927) гадае такія лічбы: на 436 выпадкаў лечаных тэрапэўтычна — 3 сьмерці — 0,7 проц.; на 1.823 выпадкі опэраваныя — 57 сьмярцей — 3,1 проц. Але пытаньне ў тым, якія выпадкі лячыліся консэрватыўна, ці не найбольш лёгкія?

Другі момант такі: ажыцьцяўляючы ідэю раньняй опэрацыі, некаторыя аўтары лічыць, што ў позьняй стадыі, калі ўжо разьвіўся пэрытоніт, мы павінны быць консэрватыўнымі. Так Дзівэр піша, што з таго часу, як ён пачаў лячыць пэрытоніты консэрватыўна, сьмяротнасьць пры востым апэндыцыце зьменшылася з 19,2 проц. (1900 г.) да 3-4 проц. (1920 г.). Таксама Геры, які цытаваўся вышэй, атрымаў пры вострым апэндыцыце сьмяротнасьць — 1 проц., і тлумачыць гэта тым, што пэрытоніты лячыў консэрватыўна. Усё-ж такі вопыт шмат якіх іншых хірургаў настолькі супярэчыць гэтаму, што пакуль прызнаць гэты погляд правільным няма дастатковых падстаў.

Заключэньне: сьмяротнасьць ад апэндыцыту можа быць даведзена да мінімуму, дзякуючы раньняй опэрацыі, г. зн. у значнай меры за лік выхаваньня ўрачоў і хворых у адпаведным кірунку.

  1. артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Hermann Sahli
  2. артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Eduard Sonnenburg
  3. артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Fritz de Quervain
  4. артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Hermann Kümmell
  5. артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Fritz König (Chirurg)
  6. артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Ernst Graser
  7. артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Hermann Sahli
  8. артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Fritz de Quervain
  9. артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Eduard Sonnenburg
  10. Магчыма, Рыхард Мюзам (1872—1939) — дапаўненне Вікікрыніц