Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Статыстыка і дынаміка хірургічнай сьмяротнасьці

Уводзіны Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Статыстыка і дынаміка хірургічнай сьмяротнасьці
Аўтар: Савелій Рубашоў
Ступень удзелу хірургічнай сьмяротнасьці ў агульнай смяротнасьці насельніцтва

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




I. СТАТЫКА І ДЫНАМІКА ХІРУРГІЧНАЙ СЬМЯРОТНАСЬЦІ.

Разьвязаньне пытаньняў, што знаходзяцца ў сувязі з вывучэньнем сьмяротнасьці пры хірургічных захворваньнях (далей усюды гаворыцца «хірургічная сьмяротнасьць»), магчыма ў двух роўніцах: шляхам паасобных назіраньняў і лічбавых даных. Першыя зьяўляюцца недастаткова ўсеахапляючымі, другія, ва ўмовах мэдычнай статыстыкі, не даюць поўнага і дакладнага адлюстраваньня сапраўднасьці. Ужо асноўнае пытаньне — што такое хірургічнае захворваньне — сустракае цяжкасьці пры адказе на яго. Калі ў адносінах да раду груп захворваньняў адказ ясны, дык гэтага нельга сказаць у адносінах да іншых: шмат якія захворваньні ўнутраных органаў робяцца хірургічнымі толькі пастольку, паколькі яны падлягаюць хірургічнаму лячэньню. Выявіць статыстычныя моманты ў адносінах да такога няўстойлівага об’екту — цяжка. Калі да гэтага далучыць шматлікія крыніцы іншых памылак, дык ясна, што на лічбы мы павінны глядзець толькі як на прыблізныя паказальнікі, але ня больш. Гэту заўвагу я лічу неабходным зрабіць для стварэньня правільнай ацэнкі зьмешчаных ніжэй даных.