Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Хірургічная сьмяротнасьць

Ступень удзелу хірургічнай сьмяротнасьці ў агульнай смяротнасьці насельніцтва Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Хірургічная сьмяротнасьць
Аўтар: Савелій Рубашоў
Сьмяротнасьць у хірургічных аддзяленьнях

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




2. Хірургічная сьмяротнасьць.

Які працант хірургічных хворых гіне?

З прычыны некаторай няпэўнасьці самога разуменьня і адсутнасьці ў номэнклятуры хвароб рубрыкі „хірургічныя захворваньні“, я пазбаўлен магчымасьці, для адказу на гэта пытаньне, скарыстаць вялізарныя лічбы статыстык паасобных краін. Мы павінны скарыстаць або лічбы, якія адносяцца да паасобных захворваньняў ці груп іх, або зьвярнуцца да статыстыкі сьмяротнасьці ў хірургічных аддзяленьнях, дзе згуртоўваюцца хірургічныя хворыя.

Але абодва гэтыя спосабы не даюць адказу на пастаўленае вышэй пытаньне, з прычыны таго, што пры гэтым не ахопліваюцца ўсе хірургічныя хворыя, г. зн. і амбуляторныя і стацыянарныя.

Для некаторага высьвятленьня пытаньня я скарыстаў наступныя даныя. Колькасьць хірургічных захворваньняў можна лічыць роўнай прыблізна 20 проц. агульнай захворвальнасьці. Калі ўсяго хворых было 567.349 чалавек (Беларусь за 1925 г.), можна лік хірургічных хворых прыняць роўным 113.469; тады 941 (лік хірургічных сьмярцей, вылічаны намі вышэй) дасьць — 0,8 проц. Гэта лічба прыблізна стаіць у адпаведнасьці з агульным „паказальнікам летальнасьці“, які для Беларусі вылічаны Смулевічам амаль у 1½-2 на 100. Гэта лічба — 0,8 — азначае, што з усіх хворых, якія зьяўляюцца за хірургічнаю дапамогаю (г. зн. амбуляторных і стацыянарных разам) гіне прыблізна адзін чалавек на 100 хірургічных хворых.

Гэты паказальнік летальнасьці я прабаваў вылічыць і на ўласным матэрыяле. Калі ўзяць разам амбуляторных і стацыянарных хворых маёй клінікі, дык атрымаем наступныя лічбы:

Хворых Сьмярцей
1925 г. 3.234 61
1926 г. 3.470 52
1927 г. 3.223 88
1928 г. 4.400 94
1929 г. 2.710 55
17.037 350 — 2 проц.

Але 2 проц. прыпадаюць на больш цяжкіх хірургічных хворых, як амбуляторных, так і стацыянарных, бо ў больніцу зварочваюцца з больш цяжкімі захворваньнямі. Таму прыняўшы лічбу 1:100, як паказальнік хірургічнай летальнасьці, я думаю, што знаходжуся недалёка ад ісьціны.