Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Эмболія

Аналіз прычын пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Эмболія
Аўтар: Савелій Рубашоў
Крывяцячэньні

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Эмболія

Швэйцарская статыстыка

1918—1922 г. г. на 56.020 опэрацый — 154 сьмерці ад эмб. — 0,28 проц. сьмярцей
Райхель . . на 22.689 " — 56 " " " 0,24 " "
Мартыні . . на 229.190 « » " " " 0,22 " "
_______________________________
сярэдняя 0,24 проц.

Калі справа ідзе аб паасобных опэратарах, процант павялічваецца (магчыма ад таго, што падлічваюцца больш цяжкія выпадкі опэрацый).

Эйзэльсбэрг[1] 6.871 0,33 проц.
Шмідэн[2] 10.988 70 0,64 "
Капіс 7.210 - 0,44 "
Мэйо 64.000 47 0,07 "

Сярод пасьляопэрацыйных сьмярцей я налічыў 56 сьмярцей ад эмболіі, што на 1.607 опэрацыйных сьмярцей дае — 3,5 проц.; у сваім матэрыяле я меў 4 выпадкі, што складае каля 2 проц. Такім чынам, гэта прычына пасьляопэрацыйнай сьмерці не зьяўляецца частай — хоць нельга не зазначыць на статыстыкі Птрэна, Штыха, дзе процант такіх сьмярцей — 6.

Але вось на што трэба зьвярнуць увагу: эмболіі лёгачнай артэрыі залежаць, як відаць ня выключна ад опэрацыі. Мартыні

дае вось якія лічбы: на 29.190 опэрацый было 0,22 проц. эмболій, але ў 22.348 неопэраваных — было таксама — 0,1 проц. эмболій.

Што опэрацыя, аднак, мае вялікае значэньне, ясна з папярэдняй паданай мною лічбы — 3,5 проц. з ліку опэрацыйных сьмярцей. Такога процанту з ліку прычын сьмерці наогул эмболіі, зразумела, не даюць; але адначасова трэба зазначыць, што з ліку пасьляопэрацыйных эмболій, як відаць, частка павінна была-б ўсёроўна зрабіцца афяраю эмболіі.

Вельмі важнымі зьяўляюцца таксама моманты, якія ствараюць нахіл да хваробы. Тут трэба адзначыць узрост. Паводле статыстыкі дэ Кэрвэн[3] да 40 г эмболіі бываюць рэдка, ад 40 г часьцей і асабліва часта ў асоб, старэйшых за 60 год. Зьмяшчу яшчэ такую табліцу (процант эмболій ў кожным узросьце).

Узрост Любарш[4] Цургеле Райхель Швэйцарская статыстыка
10-20 - - 1,9 1,2
20-30 8,6 проц. 8,6 10,7 3,2
30-40 11,6 " 11,4 12,7 3,6
40-50 13,15 " 17,2 19,6 19,7
50-60 19,7 " 14,2 19,6 26,2
60-70 20,2 2,4 26,7 26,9

Хваробы сэрца, нырак павялічваюць магчымасьць эмболіі. Гэта сьведчыць пра зазначаны ўжо намі момант — значэньне ўзросту і запушчанасьці хваробы. У сувязі з гэтым, наўрад ці можна лічыць, што такія выпадкі сьмярцей ад эмболіі абумоўліваюцца опэрацыяй, а не характарам самой хваробы ці няспрыяльных для яе ўмоў (запушчанасьці).

Гэта самае падцьвярджаецца пры аналізе тых опэрацыйных умяшваньняў, пры якіх назіралася эмболія. Гэта перш за ўсё простатэктомія. На 56 выпадкаў з маей статыстыкі (літаратурныя выпадкі) у 11 выпадках справа ішла аб гэтай опэрацыі. Паводле дэ Кервэна эмболія пры простатэктоміі дае 1,99 проц., г. зн. бывае часьцей, як пры-якой небудзь іншай опэрацыі. Гэта можна тлумачыць толькі спалучэньнем наступных момантаў — узрост, стан уросэпсісу, удзел вэнознай сыстэмы. Потым ідуць ляпоратоміі, пры чым момант сэпсісу ці наогул інтоксыкацыі ў наяўнасьці. Гэта — вострыя апэндыцыты, пэрытоніты, холянгіты, зашчэмленыя грыжы, ілеус, цяжкія выпадкі раку. І сапраўды, з ліку 56 эмболій, якія я разглядаю, 11 было ў

простатыкаў; з ліку 45, што засталіся — на долю зазначаных вышэй выпадкаў прыпадала 33; у Капіса — на 32 выпадкі эмболіі — такіх было 16. Аднак, да якіх опэрацый належалі астатнія выпадкі? 9 было сэптычных — эмпіэма, гангрэна машонкі, гангрэна ступы, флегмоны канцавін. Такім чынам, — сэптычныя процэсы і асабліва сэптычныя ляпоратоміі — другая галіна эмболіі. І толькі за трэцяй групай я вымушаны прызнаць момант «выпадковасьці»: гэта эмболія пры опэрацыях вольных грыж, хронічнага апэндыцыту, опэрацыі на судзінах (вальляк, геморой), на касьцях (остэосынтэз) і т. д.

Вывад: хоць эмболіі і тромбозы і бываюць выпадковымі, аднак, у большасьці выпадкаў, яны зьяўляюцца толькі адным з выяўленьняў недастатковасьці організма і ня могуць быць пастаўлены ў віну опэрацыі. Іншая справа — другая частка, меншая, дзе можна казаць сапраўды пра «выпадковасьць», якая залежыць ад акту опэрацыі.

Ці павялічваецца колькасьць эмболій?

Шмідэн[5] — на 10.988 опэрацый — меў 70 сьмярцей ад эмболіі — 0,64 проц.

Шмідэн у 1921 г. 0,21 проц.
Рост у 1913 г. 0,2 "
Капіс у 1923 г. 0,54 «
» у 1924 г. 0,29 «
» у 1925 г. 0,54 «
» у 1926 г. 0,81 «
» у 1926 г. 1,13 «
» у 1926 г. 0,42 "

Лічбы нібы гавораць за гэта, але ўсё-ж адказаць на пытаньне ў станоўчым сэньсе ня так лёгка.

  1. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Anton Eiselsberg
  2. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Victor Schmieden
  3. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Fritz de Quervain
  4. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Otto Lubarsch
  5. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Victor Schmieden