Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Язва страўніка
← Грыжы | Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю Язва страўніка Аўтар: Савелій Рубашоў |
Хваробы селязёнкі → |
Язва страўніка.
Якая сьмяротнасьць ад язвы страўніка? У гэтым сэньсе вельмі павучальнымі зьяўляюцца лічбы Германіі.
1923 г. — 37.504 выпадкі язвы страўніка | - 2.298 сьмярцей | - 5,5 проц. |
1924 г. — 39.998 " " " | 1.950 " | 5 " |
1925 г. — 46.403 " " " | 2.101 " | 4,5 " |
1926 г. — 46.152 " " " | 2.056 " | 4,5 " |
Калі мы возьмем сярэднія лічбы раду хірургаў, дык у 10 хірургаў на 2.127 выпадкаў было 103 сьмерці, г. зн. 5 проц. Значыць гэты процант адпавядае сярэдняй сьмяротнасьці ад язвы страўніка.
Сапраўднае значэньне пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці можна-б было выявіць толькі тады, калі-б нам было вядома, які процант хворых памірае пры лячэньні выключна консэрватыўным. Нажаль, апошніх лічбаў мала. Паводле даных Вэстфален (1910 г.), пры ўнутраным лячэньні памірае 10 проц. хворых з язваю страўніка; паводле Лейбэ — 2 проц.; Хэсіна — 14 проц.
ГЭ пры язьве страўніка цяпер павінен даваць нязначную сьмяротнасьць. Даныя 29 аўтароў (апошнія гады) на 4.099 выпадкаў паказваюць сярэднюю сьмяротнасьць — 6 проц. ГЭ паводле Назарава дае ад 1,4 проц. да 14,9 проц. наогул — 6-8 проц. сьмяротнасьці.
Аднак, і гэты процант не дае яшчэ правільнага ўяўленьня, бо мы маем цэлы рад статыстык са сьмяротнасьцю меншай за 6 проц.: Абрумянц[1] — 0 проц. (на 80 выпадкаў); Ангелеска — 0 проц. (на 100 выпадкаў); Юдзін — 1,3 проц. (на 84); Гальперын — 3,9 проц. (на 466); Волкаў — 1,4 проц. (на 281); Агрынскі — 1 проц. (на 607); Фёдараў — 4 проц.; Кауш[2] — ад 1 проц. да 4 проц. (у сярэднім 2 проц.); Усьпенскі — 2,1 проц.
Заснавальнік мэтоду рэзэкцыі пры язве страўніка — Більрот — меў у 1885 г. 10 сьмяротных выпадкаў на 18 опэрацый, г. зн. больш 50 проц. Да 1910 г. рэзэкцыя пры язьве страўніка, паводле статыстыкі Варнэке, давала 42,3 проц. (а таксама ў статыстыках цэлага раду нямецкіх аўтароў — 43 проц.).
На міжнародным хірургічным конгрэсе 1929 г. дакладчыкі (Рыбас, Лярдэнуа) гаварылі пра 2-6-8 проц. сьмяротнасьці. 2 проц. сьмяротнасьці маюць Габэрэр[3], Мойніген. Калі ня браць пад
увагу іх даных, дык сярэдні процант сьмяротнасьці пры рэзэкцыі страўніка з прычыны язвы апошняга цяпер можна лічыць роўным 14 проц. Праўда, гэту статыстыку вельмі абцяжаюць малыя лічбы з вялікай сьмяротнасьцю; вялікія статыстыкі даюць лепшы малюнак — 9 проц. Рускія лічбы даюць паводле ўзорнай статыстыкі Магазініка — 12,2 проц. пры язьве страўніка і 13,2 проц. — пры язьве дванаццаціпалай кішкі. Але і тут ёсьць лепшыя лічбы: у справаздачы Юдзіна мы бачым 7 проц. сьмяротнасьці на 65 рэзэкцый. Пры вывучэньні прычын гэтай сьмяротнасьці мы павінны константаваць, што тут мы маем звычайна больш цяжкія выпадкі: калезная язва, нярэдка пранікальная язва, г. зн. такія выпадкі, якія пры тэрапэўтычным лячэньні ніякага эфэкту не даюць.
Ілеус. Прогноз пры ілеусе наогул вельмі цяжкі. Паводле Страсбургера[4] вылячэньне ілеуса без опэрацыі магчыма толькі пры дынамічнай яго форме. Часам мы назіраем самавылячэньне і пры іншых відах ілеуса: напр., пры інвагінаце ў дарослых, пры адыходзе інвагінату пасьля яго зьмярцвеньня.
Аднак выпадкі самавылячэньня пры мэханічным ілеусе бываюць вельмі рэдка, і опэрацыйнае ўмяшаньне зьяўляецца адзіным спосабам выратаваньня жыцьця хворага.
Старыя лічбы былі дастаткова безнадзейныя. Да 1873 г. памірала 73 проц. хворых (Англія). Потым у канцы мінулага і пачатку цяперашняга стагодзьдзя ўстанавілася лічба сьмяротнасьці паміж 50 проц. і 60 проц.; з вядомымі ваганьнямі яна ў асноўным застаецца і цяпер, як гэта паказваюць зьмешчаныя ніжэй лічбы. Аднак ёсьць тэндэнцыя да палепшаньня, якая заключаецца ў тым, што павялічваецца колькасьць статыстык з лічбамі, ніжэй 30 проц. 40 проц., і зьяўляецца нават статыстыка з 19 проц. (Гольдэр). Праўда, у гэтым апошніх, пры іх аналізе, мы звычайна не знаходзім цяжкіх выпадкаў.
Красінцаў | 81 выпадак | 50 проц. сьмяротнасьці |
Абухоўская б-ца | 511 " | 56 " " |
Залога | 21 " | 71,4 " " |
Джыбсон (1913—1919 г. г.) | 36 " | 41,6 " « |
» (1919—1927 г. г.) | 39 " | 47 " " |
Спасакукоцкі | 26 " | 42 " " |
Бондароў | 11 " | 45 " " |
Зібэнгаар (за 7 год) | 18 " | 61 " " |
Перальман | - " | 58 " " |
Саўкоў | - " | 42,7 " " |
Козыраў | - " | 28,8 " " |
Юкельсон[5] | - выпадак | 60,5 проц. сьмяротнасьці. |
Усьпенскі | - " | 57,7 " " |
Пэртэс[6] | - " | 36 " " |
Кэртэ[7] | - " | 43,2 " " |
Дзівер | - " | 60 " " |
Крыстэнсэн (1927 г.) | 56 " | 34 " " |
Мой матэрыял за 15 год — 65 выпадкаў ілеусу:
Заварот 34 выпадкі | 34 опэравана | 18 сьмярцей |
Заварот тонкіх кіш. | 19 " | 12 « |
» тоўстых « | 15» | 6 " |
Зашчамленьне 11 выпад. | 11 " | 3 " |
Інвагінацыя 6 " | 6 " | 2 " |
Дынам. ілеус 6 " | 6 " | 3 " |
Ілеус, самаст. выл. 8 | - " | - " |
На 65 выпадкаў — 26 сьмярцей — 40 проц.; на 57 опэраваных выпадкаў — 26 сьмярцей — 45 проц.
Калі ўзяць вялікія лічбы, дзе разам з цяжкімі ёсьць і лёгкія выпадкі, дык процант будзе крыху меншы. Напр., сярэднюю сьмяротнасьць пры ўсякіх відах, вызначаных як ілеус, паказвае германская статыстыка.
1923 г. | 5.979 выпадкаў | - 1.836 сьмярцей | - 30 проц. сьмяротнасьці |
1924 г. | 5.972 " | 1.672 " | 28 " " |
1925 г. | 6.454 " | 1.875 " | 28 " " |
1926 г. | 6.658 " | 1.851 " | 28 " " |
Такую-ж лічбу дае Гагард: на 3.064 ілеусаў у 7 гоьпіталях Лёндану за 4 гады, — процант сьмяротнасьці быў — 26,5. Таму 30 проц. сьмяротнасьці пры ілеусе можна лічыць сярэдняй сучаснай лічбай.
Такім чынам, посьпехі пры лячэньні ілеуса ёсьць, але ўсё-ж яны ня вельмі значныя; як відаць, найбольшы посьпех базуецца часткова на больш раньнім умяшаньні, часткова на ольш рацыянальных спосабах разьвязаньня опэрацыйных задач.
Вальляк і іншыя эндокрынныя захворваньні. Пры разглядзе эндокрынных захворваньняў я спынюся каротка на паражэньні шчытавіцы. Сьмяротнасьць пры опэрацыі вальляка была і ў мінулыя часы невялікай. Можна падаць лічбы Рэвардэна — на 6.103 опэрацыі — 2,9 проц. сьмяротнасьці, нашых рускіх хірургаў — Баброў (1901 г.), Таўбэр (1891 г.), Разумоўскі (1901 г.) — на 109 опэрацый — 4 сьмерці — 4 проц. і т. д. Прыблізна тыя-ж самыя стасункі мы маем і цяпер, і калі ў многіх хірургаў процант сьмяротнасьці малы, дык у другіх ён большы, як гэта паказваюць лічбы, узятыя без асаблівага выбару:
1929 г. | 2,3 проц. | ||
Штых | 651 выпадак | - 2 сьмерці | 0,3 " |
Джыбсон | 57 " | 5 " | 9,5 " |
Шоур | 26 " | 2 " | 8 " |
colspan="3" |_____________________ | |||
780 | 11 | 1,4 проц. |
Такая самая лічба — 1,4 проц. атрымліваецца і ў Эйзэльсбэрга[8] на 1.953 опэрацыі вальляка[9].
Сьмяротнасьць пры Безэдавай хваробе, як відаць, у 4,5 разоў большая, чым вальляку:
Уольтон | 189 выпадкаў | 9 сьмярцей | - 4,9 проц. сьмяротнасьці |
Пэтрэн | 130 " | 10 " | 7,7 " " |
Лік | 218 " | 7 " | 3,2 " " |
Джыбсон | 34 " | 7 " | 2,1 " " |
Штых | 127 " | 11 " | 8,7 " " |
Мартынаў | 81 " | 5 " | 6 " " |
Оппэль | 75 " | 5 " | 6,6 " " |
colspan="3" |________________________ | |||
Сярэдняя | 854 " | 54 " | 6,3 " " |
Там, дзе аўтары даюць сумарную статыстыку, г. зн. вальляк просты і вальляк базэдавічны — лічбы вельмі рознастайныя. Паводле даных Ерыазэк (1927 г.) — процант сьмяротнасьці вагаецца ад 0,5 проц. да 15,8 проц. — мабыць, залежна ад пераважаньня таго ці іншага віду вальляка, з аднаго боку, і спрактыкаванасьці хірурга — з другога. Так, мы маем лічбы: Ногушы (1929 г.) — 3,3 проц. сьмяротнасьці на 882 выпадкі; Дунгіль (1929 г.) — 2,7 проц. сьмяротнасьці на 300 выпадкаў. З другога боку, малыя лічбы даюць такі процант: Вазьнясенскі — 41 выпадак — 7 проц.; Юдзін — 16 выпадкаў — 6 проц.: мой матэрыял — 46 выпадкаў — 6,5 проц.
Выдаленьне наднырніц — паводле зборнай статыстыкі Гэрцбэрга — дае 19 сьмярцей на 11 выпадкаў, г. зн. — 17 проц.; у Оппэля на 100 опэрацый было 8 сьмярцей, г. зн. 8 проц. сьмяротнасьці. Я рабіў гэту опэрацыю 5 разоў — выпадкаў сьмерці ня было.
- ↑ На рускай мове — Г. Н. Абрумянц, дакладныя ФІ не выяўлены — рэдактары Вікікрыніц
- ↑ Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Walther Kausch
- ↑ Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Hans von Haberer
- ↑ Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Julius Strasburger
- ↑ Спасылка на Украінскую Вікіпедыю — Юкельсон Михайло Борисович
- ↑ Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Georg Perthes
- ↑ Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Werner Körte
- ↑ Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Anton von Eiselsberg
- ↑ У літаратуры мы маем і меншыя лічбы: Крэйль на 1606 опэрацый меў 0,6 проц. сьмяротнасьці, Сырынг Ульм — на 1000 опэрацый — 0 сьмяротнасьці.