Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Грыжы
← Расстройствы жыўленьня і зьмяшчэньні | Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю Грыжы Аўтар: Савелій Рубашоў |
Язва страўніка → |
Грыжы.
Грыжы складаюць даволі значны контынгент хірургічных захворваньняў. Не закранаючы пытаньняў пра распаўсюджанасьць грыжы сярод насельніцтва, зьвярну ўвагу на тое, як часта бываюць грыжы ў хірургічных стацыянарных хворых. 50 год таму назад грыжы складалі толькі малы процант у стацыянарах:
Госьпіталь Бартолёмэя (1873 г.) | на 3450 хворых | -33 грыжы | -0,1 проц. |
Базэль (больніца) (1874 г.) | » 654 " | 4 « (Зашчэмленыя) | -0,65 проц. |
Госьпіталь сьв. Георга (1872 г.) | » 1074 " | 9 « | -0,45 проц. |
Тамбоўская земская больніца 1879—1899 г. г. | » 3717 " | 31 " | -0,8 проц. |
Цяпер сярэдні процант грыж у звычайных хірургічных стацыянарах каля 8-9-10 проц. — да 20 проц., як гэта відаць з некаторых лічбаў.
Сярэдняя лічба роўна 10 проц.: на 75.541 хірургічных стацыянарных хворых у хірургічных аддзяленьнях было 7.796 грыж, г. зн. 10,2 проц. (аддзяленьні Мартынава, Інстытут імя Скліфасоўскага, Залога, Юдзін, б-ца імя Дастаеўскага, Ардатаўская, Шэнкурская, Нова-Нікалаеўская, Бабухінская, Штых, Пэтрэн[1], Рубашоў).
Якая сьмяротнасьць пры грыжах? Калі мы возьмем вялікія лічбы дзяржаўных статыстык, дык для Расіі за 1912 г. сьмяротнасьць будзе — 3,1 проц., а для Германіі за 1923—1926 г.г. — 2,1 проц. Прымем апошнюю лічбу — 2,1 проц., — якая паказвае сьмяротнасьць апошніх год, і пры гэтым культурнай краіны. Такім чынам, яшчэ і цяпер на 100 чалавек з грыжамі памірае 2 чал. Гэтым лічбам адпавядаюць і даныя паасобных клінік і больніц: Штых дае 1,6 проц. (на 3.765 грыж) Пэтрэн — 0,5 (на 1.100 грыж); Юдзін — 1,4 проц. (на 282); Залога — 3,5 проц. (на 809); Возьнясенскі — 2 проц. (на 658); Інстытут імя Скліфасоўскага — 2 проц. (на 390); Міхалкін — 1,6 проц. (на 2.580) і т. д.; у мяне — 0,8 проц. (на 628).
Ці зьменшылася сьмяротнасьць пры грыжы? Для прыкладу пакажу сьмяротнасьць больніц: нямецкай — Бэтанія (1876 г.) — 23 проц.; ангельскай больніцы (1873 г.) — 34 проц.; рускай — Басманная (1891 г.) — 19 проц.
Для Расіі я магу падаць такія лічбы:
1858 г. | 23 проц. сьмяротнасьці |
1881 г. | 11 " " |
1892 г. | 12 " " |
1902 г. | 6 " " |
1912 г. | 3,1 " " |
Германія за 1923-11926 г.г. на 315.638 грыж мела 2,1 проц. сьмяротнасьці.
Сьмяротнасьць ад грыж бязумоўна зьменшылася. У іншым аспэкце, але з тым самым эфектам агульнага зьмяншэньня — ілюструюць гэта і амэрыканскія лічбы:
На 100.000 насельніцтва ў ПАЗШ памерла ад грыж
1901-1905 г. | 1906-1910 г. | 1911-1915 г. | 1916-1919 г. | 1920 | 21-22 |
13 | 12,9 | 11,7 | 11,2 | 10,6 | 10,6 |
Нажаль, і вольная грыжа пры лячэньня дае пэўны процант сьмяротнасьці. Раней, як мы ўжо бачылі, сьмяротнасьць была даволі значнай. За апошнія гады мы маем розныя лічбы. Крымаў гаворыць пра 1-0,9 проц.; хоць рэдка, але сустракаем і больш значныя лічбы — 2,5 проц. (Шэнкурская больніца). Вельмі цікавай зьяўляецца германская статыстыка, заснаваная на вялікіх лічбах:
1923 г. | 53.345 грыж | 0,6 проц. сьмяротнасьці |
1924 г. | 62.079 " | 0,6 " " |
1925 г. | 69.945 " | 0,65 " " |
1926 г. | 75.689 " | 0,6 « „ |
З другога боку ёсьць і вялікая колькасьць вольных грыж, пры якіх сьмяротнасьць роўная 0. Зразумела, іменна гэту апошнюю лічбу — „0“ і трэба лічыць нормальнай. Я змог налічыць у раду рускіх аўтароў — 10.591 опэраваную вольную грыжу без аднэй сьмерці.
Матэрыял маёй клінікі такі:
Вольныя грыжы:
Пахвінная | 41 выпадкаў | 0 сьмярцей | 0 проц. |
Сьцягновая | 26 „ | “ | “ |
Пасьляопэрацыйныя грыжы | 21 „ | “ | „ |
Пупковая | 6 „ | “ | “ |
Грыжа белай лініі | 52 „ | “ | » |
_________________________ | |||
515 | 0 " | 0 " |
Зашчэмленыя грыжы даюць такую сьмяротнасьць: старыя статыстыкі (1872—1876 г.г.) паказваюць 50-60 проц. сьмяротнасьці; затым у канцы мінулага стагодзьзя і ў самым пачатку цяперашняга — сьмяротнасьць зьмяншаецца — 23,5-31-20-18-13 проц[2]. (Нарэшце, у нашы гады яна вагаецца паміж 17-15 і 6 проц.
Вельмі добрае выражэньне сьмяротнасьці даюць германскія лічбы за 1923—1926 г. г., заснаваныя на некалькіх дзесятках тысяч (53.520) выпадках зашчэмленых грыж — 9 проц. У абсолютным выражэньні гэта значыць, што ў Германіі штогод памірае ад грыжы больш тысячы чалавек — сьмерці гэтыя зусім непатрэбныя, лішнія. Калі ўзяць сярэднюю лічбу 11 аўтароў (вялікія ўстановы), дык атрымаем сьмяротнасьць у 10 проц.; аднак, у шмат якіх аўтароў проц. сьмяротнасьці ніжэй сярэдняга — Шылаўцоў вызначае яго ў 6,5 проц.; Інстытут імя Скліфасоўскага — у 6,5 проц.; Юдзін — у 8 проц.; Штых — у 8,8 проц.; Бердзянская больніца у 6 проц. і т. д.; у мяне ён 4,4 проц.
Мой матэрыял зашчэмленых грыж складаецца з наступных лічбаў:
Пахвінная | 78 выпадкаў | 5 сьмярцей | 6,5 проц. |
Сьцягновая | 22 « | 0» | 0" |
Пупковая | 7 " | 0 " | 0 " |
Белае лініі | 5 " | 0 " | 0 " |
Траўматычная | 1 " | 0 " | 0 " |
_________________________ | |||
113 | 5 " | 4,4 проц. |
Калі параўнаць першыя дзесяць год нашага стагодзьдзя з апошнімі гадамі, дык і тут мы бачым розьніцу.
Паводле Мельнікава сьмяротнасьць (у проц.) ад зашчэмленых грыж:
Да вайны | Пасля вайны | |
Зашчэмл. пахвінныя | 15,5 | 13,4 |
" сьцягновыя грыжы | 21,6 | 11 |
" белай лініі | 1,7 | 0 |
Вельмі характарнай зьяўляецца далей табліца Джыбсона — зьмяншэньне сьмяротнасьці ад зашчэмленых грыж за прамежак часу ад 1913—1919 г. г. да 1919—1927 г. г.
1913—1919 г. г. | 1919—1927 г. г. |
Грыжа сьцягновая 11 вып. 1 сьм. 9 проц. | 23 вып. 1 сьм. 4 проц. |
" пахвінная 41 " 6 " 14 " | 58 " 4 " 7 " |
" пупковая 9 " 5 " 55 " | 11 " 2 " 18 " |
" брушн. сьценкі 5 " 3 " 60 " | 7 " 2 " 28 " |
Калі зашчэмленая грыжа дае вялікую сьмяротнасьць, дык гангрэнозная грыжа дае яе ў значна больш сур’ёзных разьмерах. Процант ад 9 (калі мы возьмем яго за сярэдні) узрастае да 22, 32, 40—55. Праўда, раней гэты процант быў яшчэ большы — 75—76—81—50 і т. д. Ва ўсякім выпадку, гэты процант сьмяротнасьці залежыць ад часу зьяўленьня хворага і асабліва моцнаму зьніжэньню не падлягае.
Параўноўваючы, такім чынам, процант сьмяротнасьці пры опэрацыі вольнай грыжы (0,6 проц.) і грыжы зашчэмленай (9 проц., а гангрэнознай — да 25-30 проц. і больш), мы цалкам павінны далучыцца да тых аўтароў, якія падкрэсьліваюць, што зарука зьмяншэньня сьмяротнасьці пры грыжах ляжыць у больш раньняй зьвяртальнасьці хворых да опэрацыйнага лячэньня.
А між іншым — пра што гавораць факты?
Па-першае, мы павінны констатаваць, што суадносіны паміж вольнымі і зашчэмленымі грыжамі вельмі значныя, а гэта значыць, што вялікі процант хворых зьвяртаецца за дапамогаю толькі тады, калі грыжа зашчамілася.
Згодна вялікім германскім лічбам ад 25 проц. да 18 проц. хворых на грыжу зьяўляецца ў больніцу толькі пры зашчэмленьні, г. зн. кожны пяты ці шосты хворы толькі тады зьяўляецца для лячэньня, калі грыжа зашчэміцца. І гэта ў адносінах да захворваньня, да лячэньня якога ўсе даўно прывыклі і якое такую дае нязначную сьмяротнасьць! У жанчын гэтыя суадносіны яшчэ большыя — гэта зразумела, калі ўзяць пад увагу некаторыя меркаваньні — частасьць сьцягновай грыжы ў жанчын, меншыя скаргі на грыжу ў апошніх і т. д.
Суадносіны паміж вольнымі і зашчэмленымі грыжамі:
Германія | 1923 г. | 1924 г. | 1925 г. | 1926 г. | |
Для жанчын і мужчын |
вольныя грыжы зашчэмлен. грыжы |
53.375 13.516 23 проц. |
62.079 12.728 20,5 проц. |
69.975 13.638 19 проц. |
75.689 13.538 18 проц. |
У жанчын | вольн. грыжы зашчэмлен. грыжы |
16.910 6.209 37 проц. |
16.149 5.259 33 проц. |
17.882 5.353 29 проц. |
19.904 5.419 27 проц. |
Залога (22 г.), | Юдзін, | Дзьяканаў, | Вазьнясенскі. | Штых. | Мой матэрыял. | |
вольн. грыжы | 709 | 262 | 94 | 625 | 3.151 | 515 |
зашч. гр. | 100 | 20 | 4 | 33 | 514 | 113 |
%% | 14 проц. | 8 проц. | 4,5 проц.[3] | 5,5 проц. | 16 проц. | 22 проц. |
Працягласьць нашэньня грыжы да яе зашчэмленьня звычайна бывае значная. У Мальгэня на 98 зашчэмленых грыж была 61 грыжа, якая існавала больш 20 год. Працягласьць існаваньня грыжы да зашчэмленьня ў Бэржэ[4] (на 239 выпадкаў):
у 48 выпадках — | зашчэмленьне адбылося хутка пасьля пачатку грыжы. |
« 89 „ | “ пасьля таго, як грыжа праіснавала да 10 год. |
» 102 « | » " " " " больш 10 г. |
Працягласьць нашэньня пахвіннай грыжы да зашчэмленьня ў маім матэрыяле была роўная:
ад 1 да 3 мес. | 2 выпадкі | - 4 проц. |
" 3 " 12 " | 4 " | - 8 « |
» году " 5 г | 12 " | - 24 « |
» 6 г " 10 г | 13 " | - 26 « |
» 11 " " 15 " | 6 " | - 12 « |
» 16 " " 20 " | % " | - 10 « |
» 21 " " 30 " | 3 " | - 6 " |
больш 30 год | 1 " | - 2 « |
____________ | ||
47 выпадкаў |
Да 1 г — усяго 12 проц.; ад 1 г да 10 г — 50 проц.; 30 проц. грыжа насілася больш 10 год!
Доўгае існаваньне грыжы да яе зашчамленьня сьведчыцца і тым, што паміраюць ад зашчэмленай грыжы пераважна пасьля 40 г. Вось лічбы Шэўчанкі: 75 проц. прыпадае на ўзрост больш 41 г. Зразумела, што грыжа ў гэтыя гады бывае і больш небясьпечнай.
Ня трэба, аднак, думаць, што зашчэмленыя грыжы ў дзяцей праходзяць асабліва лёгка. Ферэ (1881 г.) даў лічбы сьмяротнасьці пры зашчэмленай грыжы ў дзяцей — 34,6 проц. і 47,8 проц. Шылаўцоў указвае за апошнія гады сьмяротнасьць ад 8,3 проц. да 30,3 проц. Гайле (1927 г.) меў 2 сьмерці на 8 зашчэмленых грыж у толькі што народжаных дзяцей.
Хворыя наогул не сьпяшаюцца опэраваць сваю грыжу.
Працягласьць існаваньня грыжы (пахвіннай вольнай) да зьвяртаньня хворага за дапамогаю паводле матэрыялу маёй клінікі:
ад 0 да 7 дзён | 1 — 0,2 проц. |
» 7 дзён да 1 мес. | 8 — 2 « |
» 1 мес. " 3 " | 23 — 6 « |
» 3 " " 12 " | 66 — 17 « |
» 1 г " 5 г | 135 — 33 « |
» 5 " " 10 " | 78 — 19 « |
» 11 " " 15 " | 33 — 9 « |
» 16 " " 20 « | 21 — 5 |
» 21 " " 30 " | 26 — 6,8 " |
больш 30 г | 8 — 2 " |
___________ | |
409 |
Такім чынам зьвяртаньне да 1 г роўна — прыблізна — 25 проц., 75 проц. зьяўляюцца пасьля 1 г, пры чым 50 проц. — ад 1 году; да 10 год.
Вывад: адносна грыж пытаньне павінна быць разьвязана ў тым сэньсе, што грыжы павінны опэравацца ўсе, па магчымасьці рана, у хуткім часе пасьля ўзьнікненьня іх. Калі мець на ўвазе
зьмяншэньне процанту сьмяротнасьці пры вольных грыжах і павесьці энэргічную пропаганду ў гэтых адносінах, дык непатрэбныя сьмерці пры іх могуць быць амаль цалкам ліквідаваны.
- ↑ Спасылка на артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Karl Anders Petrén
- ↑ Зашчэмленыя грыжы давалі яшчэ ў Більрота 52 проц. сьмяротнасьці.
- ↑ Малыя лічбы, зразумела, могуць быць выпадковымі
- ↑ Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — August Heinrich Berger