Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/запаленьні жоўцевых шляхоў

Апэндыцыт Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Запаленьні жоўцевых шляхоў
Аўтар: Савелій Рубашоў
Гнойныя захворваньні касьцей і мяккіх частак

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Запаленьні жоўцевых шляхоў. Сьмяротнасьць пры запаленьні жоўцевых шляхоў ня так лёгка выявіць. Малую лічбу сьмяротнасьці, якую падаюць тэрапэўты, Фёдараў лічыць падазронай і надае большае значэньне лічбам Біндэра, які паказвае 11 проц., і Наўніна, які гаворыць пра 15 проц. сьмяротнасьці. Найбольш правільнае ўяўленьне пра агульную смяротнасьць даюць, як відаць, масавыя лічбы дзяржаўнай статыстыкі.

Італія — на 100.000 насельніцтва памерла ад хвароб печані і жоўцевых шляхоў:

Гады У проц. У абсалютн. лічбах
1924 6,7 2.640
1925 7,8 3.109
1926 7,7 3.083

Гады Хворых Сьмярцей Проц. сьмяротнасьці
Расія 1912 21.867 1.654 7,6
Германія 1923 32.726 2.255 7
« 1924 39.836 2.768 7
» 1925 47.189 3.351 7
« 1926 49.067 3.391 7

Такім чынам, можна лічыць, што лічба — 7 проц. — характэрызуе сьмяротнасьць пры захворваньнях печані і запаленьнях жоўцевых шляхоў.

Найбольшую сьмяротнасьць дае больш паджылы ўзрост (гл. лічбы Італіі).

Італія 1926 г. процант сьмяротнасьці па ўзростах:

Узрост Проц. сьмяротн. Узрост Проц. сьмяротн.
да 1 году 5,5 ад 20 да 40 г 13,2
» 10 « 5,6 » 40 " 60 г 29,4
ад 10 да 20 г 1,7 старэй 39,7

Гэта гаворыць пра два моманты: па-першае, аб тым, што аскладненьні, вынікам якіх бывае сьмерць, праяўляюцца іменна ў старыя гады і, па-другое, што старыя людзі кепска пераносяць гэтыя аскладненьні і тыя хірургічныя ўмяшаньні, якіх апошнія патрабуюць. Адсюль зразумела ясны вывад: ня трэба даводзіць гэтыя аскладненьні да больш старага ўзросту, трэба рабіць умяшаньне раней. Гэта апошняе відаць з наступных табліц:

Сьмяротнасьць опэраваных хворых

Эндэрлен[1] Гоц
Да 40 г 2 проц. 7,26 проц.
Ад 40 да 60 г 9,5 " 20 «
» 60 " 70 " 10,5 " 35,45 "

Агульная сьмяротнасьць пры опэрацыйным лячэньні жоўцевых захворваньняў была ў свой час вылічана Керам[2] (1913 г.), — на 5.500 выпадкаў — 12 проц. Цэлы рад вялікіх статыстык апошняга часу таксама дае лічбы, блізкія да вышэй-паказаных: Зібенгаар — 10 проц. (144 вып.), Спасакукоцкі — 10 проц., Інстытут імя Скліфасоўскага — 14 проц., Пэтрэн — 11 проц. (354 выпадкі), Джыбсон 10 проц. (526 выпадкаў) і г. д. Паводле Мельнікава, рускія справаздачы да вайны давалі — 11,4 проц., пасьля вайны — 12 проц. Мая статыстыка таксама дае 12 проц. Гоц дае ад 7 проц. да 35 проц.

Але побач з гэтымі лічбамі, ёсьць і меншыя лічбы: Легей дае — 4,6 проц., Шутэ — 4,8 проц. (371 выпадак); Юдзін — 4 проц. (55 выпадкаў); Ардатаўская больніца (352 выпадкі) — 5 проц.; Штых (1.362 выпадкі) — 4 проц.; Швайцэр (302 выпадкі) — 3,5 проц.; Мэйо[3] на 16.980 опэрацый за 32 гады меў 2,6 проц.; Эндэрлен[4] ад 2 проц. да 10,5 проц.

Аднак, гэта сумарная лічба сьмяротнасьці не дае яшчэ сапраўднага ўяўленьня пра апошнюю. Калі выходіць толькі з гэтай лічбы, дык можа атрымацца ўражаньне, што хірургія жоўцевых шляхоў не зрабіла вялікага посьпеху. Даволі зьвярнуць увагу на лічбы Ігнатава, які сабраў 278 опэрацый, зробленых да 1891 г., і атрымаў 13 проц. сьмяротнасьці; або лічбы Лаўсен-Тэйт[5], які ў 1888 г. на 28 выпадкаў меў 7 проц. сьмяротнасьці. Гэта тлумачыцца надзвычайнай простасьцю даўнейшых опэрацый, з якіх рабіліся пераважна холецыстостомія.

У сучасны момант сьмяротнасьць знаходзіцца ў поўнай залежнасьці ад момантаў, якія аскладняюць захворваньне, і ад таго, ці выбірае хірург для опэрацыі выпадкі больш лёгкія ці больш цяжкія.

Даю, як прыклад, некаторыя лічбы:

Больш лёгкія выпадкі Больш цяжкія выпадкі
Кер 3,3 проц. 79,2 проц.
Рэйн 7 " 62 "
Клейншмід[6] 2,9-4,7 " 20,8-66 "
Кертэ[7] 3 " 15-18 "

Адзіным правільным шляхам зьяўляецца ўмяшаньне больш раньняе.

Калі нават ня трымацца таго погляду, што кожнае захворваньне трэба лячыць опэрацыйным спосабам, дык ужо кожнае аскладненьне абавязкова павінна быць опэравана сваячасова.

Такім чынам для зьмяшэньня сьмяротнасьці пры захворваньнях жоўцевых шляхоў, мы павінны канчаткова стаць на шлях больш раньняй опэрацыі.

  1. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Eugen Enderlen
  2. Верагодна, Harry Hyland Kerr — заўвага Вікікрыніц
  3. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — William Worrall Mayo
  4. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Eugen Enderlen
  5. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Lawson Tait
  6. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Otto Kleinschmidt (Chirurg)
  7. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Werner Körte