Снапок (1910)/Ў хаце сьветлай і прасторнай…

⁂ (Паглядзі, якая хмара…) ⁂ (Ў хаце сьветлай і прасторнай…)
Верш
Аўтар: Альберт Паўловіч
1910 год
Старэц
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ў хаце сьветлай і прасторнай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗          ∗

АФЯРУЮ.

Ў хаце сьветлай і прасторнай
Холадна без конца;
Праз вакно, хоць паглядае,
Ды ня грэе сонца.
А на лаўках, скачанеўшы,
Ціха сідзяць дзеці:
Іх цікавіць, што вучыцель
Кажэ ім аб сьвеці.
Гдзе цяпло, зьвяры і птушкі,
Караблі ды мора,
Скуль багацтва і дастаткі,
Бедната і горэ.
С чыстым сэрцэм налегае,
Каб навукі семя
Бедным сельскім хлапчэнятам
Усадзіць у цемя.
Мерзнуць дзеці і вучыцель
У халоднай хаце;
Іх душа адным сагрэта:
„Навука — багацьце!“