⁂ (Што пяць вёрст, то ўжо вядома: карчма зараз будзе…) Ружжо
Верш
Аўтар: Альберт Паўловіч
1910 год
Хітры цыган
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ружжо (Паўловіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РУЖЖО

Пётра Клюшня быў у Мінску неяк серадою;
Купіць меўся, калі трапіць, ружжо хоць якое.
А скупы быў — рублём болей заплаціць баяўся
І ўвесь дзень на Нізкім Рынку ўсюды прыгледаўся:
Можэ з рук дзе пападзецца, можэ знойдзе ў краме…
Ажно трапіў: жыд для стрэльбы купца жджэ пры браме.
Пётра стрэльбу ўзяў у рукі, агледае ўсюды:
„А што просіш за ламаку?“ паспытаў ў юды.
Тое, гэта старгавалі, цэна сходна — стое.
Толькі Пётра ў дуло глянуў — аж яно крывое.
„Не, ня хочу,“ — Пётра кажа, бо дуло сагнуто,
Бачыш, во нарэз для кулі заедае крута.“
— „Хіба, дурэнь, ты ня знаеш,“ — кажа балабоста,
„За то бье на ўсякі штукі: з за вугла і проста!“