Снапок (1910)/Хітры цыган

Ружжо Хітры цыган
Верш
Аўтар: Альберт Паўловіч
1910 год
На начлезе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хітры цыган.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХІТРЫ ЦЫГАН

Цыган чуў, што ў мужыка многа кублаў сала,
Дык надумаў у яго пажывіцца мала.
Выбраў вечэр, сонцэ ўжо скрылося у лесе.
Цыган скокнуў у гарод і папоўз па стрэсе.
Як спраўляўся, лез кудой, дзе знайшоў ён сьцежжкі, —
Але ў клеці скора быў і нашчупаў дзежкі.
Далей кублы напаткаў — адзін больш другога,
А цяжкіе — як падняць: не чэкаўшы многа
Выбраў большы, як мага, прэ перэд сабою:
Выйшоў с клеці — пакуль што, справа йдзе рукою
. Але, немач, у сенях не трапляе ў дзьверы.
У адзін бок, у другі — брудные паперы!
Ні за што знайсьці ня мог клямкі тэй кануры,
А сабакі на дварэ аж вылазяць з скуры.
Скора неяк цыгану адчыніць ўдалося.
Толькі выйшоў, аж мужык пачуў і галосе:
„Хто там?“ і у сьлед за ім вылез злосны с хаты:
„Чаго трэба?“ — А цыган (шэльма, зухаваты)
Не спужаўся, кубэл той з рук не выпускае,
Але з мейсца мужыка сам баржджэй пытае:
„Добры вечэр, гаспадар! Можэ сала трэба?“
А ўжо кубла не пазнаць, бо сцямнело неба.
„У мяне свайго ёсць шмат, на ўсё лета хваце!“
Сказаў гэтак цыгану, дзьвярмі скрыгнуў ў хаце,
Зачыніўся, ды лёг спаць. Цыган с кублам вале,
А на заўтра — ой і ах! — Памінай, як звалі!…