Пастарэў, зсівеў наш бацька, як смарчок зрабіўся
За свой век клаў працы многа ды ўжо с сілы збіўся.
Падзеліў зямлю і хату між двума сынамі,
Пажаніў іх, даў ім спосаб — нехай жывуць самі.
Сыны рады і нявесткі — прыспорыло многа;
Далі слово не пакрыўдзіць, дагледаць старога.
Прайшоў год, другі і трэцьці, памяць карацее…
Абецанка з думак выйшла бацька больш грыбее.
Ужо с печы і ня злазіць, аслабеў, паў духам;
Дый нявесткі паблажэлі, не вядуць і вухам.
Сыны пойдуць на работу, ў полі палуднуюць —
Стары нашчо да вячэры церпіць і гаруе.
Але раз ужо няўцерпеў, згаладаўшы дужа,
У сыноў сваіх пытае: „Як суменьне рушыць?
Ці нявесткі, ці вы самы, вінен хто — ня знаю,
Чаму-ж гэта да вячэры нашчо я бываю? Я-ж меў жонку — вашу матку, працаваў, стараўся,
Дагледаў, пясьціў, на старасць ўцехі спадзеваўся…
Вы-ж не цяжкі тады былі ані мне, ні матцэ,
Была ежа і адзежа, і куток у хатцэ“.
Аж на тое сын лагодны атказ барабаніць:
„Пакінь, стары, блазнаваці, жонак нашых ганіць.
Мы-ж былі у вас малые, як шпачкі Тамаша:
Жменька бобу, лыжка кашы — во еда ўся наша.
Ты-ж, стары, з вялікай глоткай, а сам больш мядзьведзя.
Чорт і ўкорміць, калі хлеба больш куліды едзе“.
Бацька змоўк. Атказ нягодны цяпнуў, як абухам.
Словы подлые зьвінелі доўгі чае над вухам.
|