Сонечнае калясо
← Аб слове мурава | Сонечнае калясо Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1926 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (11), студзень-чэрвень 1926 г., б. 111 |
Рачное імяназоўніцтва → |
Сонечнае калясо. Сонца ўпадаблялася калясу ня толькі ў славянаў, але ва ўсіх індоэўропэйскіх плямён. Між іншым у санскрыцкай мове сонца называецца sunnu hvel (сонечнае калясо). У аднэй з крыўскіх купальскіх песень пяецца:
Сонечнае калясо |
З гэтага зразумела, чаму купальскія агні, якія сымболізуюць сонца, мяйсцамі замянаюцца спаляньнем асмоленага кола. Паводле нямецкіх сьведчань, купальскі жывы агонь бываў дабываны пры помачы кручэньня каляса каля восі. Беззапярэчна, што гэткае дабываньне купальскага агня выабражала як запаляецца само нябеснае калясо—сонца. Гэтым тлумачыцца такжа і вера ў тое, што сонца на Купальле грае, г. зн. кружыцца, як калясо ці жарнавы камень.
Т. О.