Аб слове мурава
← Карэнь «корс», «корх», выводныя ад яго словы і паняцьці ў крыўскай мове | Аб слове мурава Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1926 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (11), студзень-чэрвень 1926 г., б. 110-111 |
Сонечнае калясо → |
Аб слове мурава. Кажуць у нас „траўка мураўка“, „мурог“, „мурожнае сена“. Паясьняюць гэтыя словы діялекты ноўгародзкай і пскоўскай губэрняў. У ноўгародзкай кажуць муравый для акрэсьленьня залёнага колеру і мурава замест нашага—трава. У пскоўскай губэрні кажуць мур аб веснавым месяцы, калі поле пакрываецца зеленьню, пераважна аб травені месяцы (Потебня „О нѣк. символ. въ нар поэзіі“, б. 38). Знача „траўка мураўка“ азначае—зялёная траўка, а „мурог“, проста зелень, пераважна зелень травы.
А. С.