Сонечнымі сьцежкамі (1925)/Сягоньня/З вёскі

З поэмы „Сягоньня“ З вёскі
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
Комсамолка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь вёскі (Дудар).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ВЁСКІ.

I

Вёска!
Што ёй? Што ёй дзеецца?
Вёска рушыць у новы век.
Бач —
заместа лучыны, ірдзее
радыё-сонца сьвет.

Ну і што-ж!
Заплаціць падатак…
Палягчэла ўжо — будзе лягчэй
Хай павук у закураных хатках
павучыньня сабе не пляце.

Зарасьлі дарожкі крывыя,
а простыя — ўсе ў савет.
Хай сьпявае поп доўгагрывы
малітвы глухой саве.

Бо сягоньня дзядзькі ў савеце
пішуць загады каравай рукой,
разганяе па полі вецер
дар рабочых — сталёвы конь.

Вёска.
Што ёй?
Што ёй дзеецца?
Вёска рушыць у новы век.
Бач —
заместа лучыны, ірдзее
радыё-сонца сьвет.