Сярод разьюшаных сатрапаў На Сход!
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Цару неба й зямлі
Іншыя публікацыі гэтага твора: На сход!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА СХОД.

На, сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход
Ідзі аграблены, закованы народ!

Як роўны йдзі жыхар між роўных жыхароў,
Аддай на суд свае ўсе крыўды, сьлёзы, кроў.

Аб вечным катаваньні, зьдзеку далажы,
І пакажы на курганы і на крыжы.

І аб раскопаных магілах не забудзь;
Дзе груганы тваіх там продкаў косьці рвуць,

Як гналі пот з цябе паны і каралі,
Як гналі проч цары з радзімае зямлі.

І як крываўлюць раскаваные рабы,
Як ты ўпадаеш з непасільнай барацьбы.

Як Бацькаўшчыну тваю рэжуць на кускі.
Як гібнеш з дзецьмі ты ад катняе рукі,—

Аддаці ўсё на суд, на ўсенародны сход
Ідзі, аграблены, закованы народ!

29/X—18.