Спадчына (1922)/II/Ідзе вясна

З думак жабрака Ідзе вясна
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
На полі тае
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ідзе вясна.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ІДЗЕ ВЯСНА.

Ідзе вясна… На белым полі ложыць ці плямы;
Вада цурком цячэ з-пад сьнегу ў долы, ў ямы,
Зьлятаюцца ды дзіка гракаюць вароны…
Ідзе вясна… каб быццам сьвет збудзіці сонны.

А будзе толькі з гэтага ўсяе карысьці,
Што лес на час—каб скінуць посьле—ўзьдзене лісьце,
Ды зацьвітуць і адцьвітуць адзін раз лішні
У садзе малажавым яблыні і вішні;

Ўсё тую-ж песьню адшчабеча салавейка,
Малітву адгалосіць сонейку жалейка…
Ах, пражывеш ты, чалавеча, не напрасьне:—
Яшчэ адна вясна ў душы навек загасьне.

1/III—15 г.