Спадчына (1922)/II/З сіроцкай долі

Бяспутнасьць З сіроцкай долі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Песьня (з народнай)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь сіроцкай долі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СІРОЦКАЙ ДОЛІ.

Блудзіца сіротка па полі,
Блудзіла, шукаючы долі,
Якой яна зроду ня мела.
І дарма я бядачка хадзіла,—
Забрала сіротку магіла;
Так долі пабачыць ня ўсьпела.

Нічога беднай ня трэба:
Ні хаты, ні сьвіткі, ні хлеба,
Ні людзкага жалю, прывету.
Ня крыўдзіць жыцьцё ў бяспрытоньні
Сіроткі гаротнай сягоньня,
Ўдалі ад няпраўды, ад сьвету.

Сьпі ў вечнай, сіротка, хатулі,
Дзе тата сьпіць твой і матуля,
Ты лепшай ня мела пасьцелі!
Ой, каб ты ў дамоўцы ня спала,
Цябе я, мяне-б ты пазнала,
Мы роўную песьню-б запелі.

Запелі-б так шчыра, балесьне,
А гулка сіроцкая песьня
Па сьвеце нясецца з трывогай.
Мы пелі-б, маліліся сьмела,
Каб наша малітва ўзьляцела
Аж там, аж пад неба, да Бога!

Ў малітве ляглі бы ўсе справы
Якія стварае крывавы
Наш быт у жыцьцёвым пакосе;
Малілі-б, прасілі, каб болей
Шукаці ня трэ’ было долі,
Каб лепей сіроткам жылося.

1906 г.