Спадчына (1922)/II/Бяспутнасьць

Куды ты рвешся? Бяспутнасьць
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
З сіроцкай долі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бяспутнасьць (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЯСПУТНАСЬЦЬ.

Дзе сонца, дзе сонца прытульнага трэба,—
Там хмары, там золкія хмары снуюцца;
Дзе плакаць, дзе сьлёзы крывава ліць трэба,—
Там людзі, там людзі жывыя сьмяюцца.

Дзе песьні, пагудкі прызыўнай дзе трэба,—
Там жальбы там нуднай разносяцца стогны;
Дзе жыць, дзе тварыць жыцьцё новае трэба,—
Там сыплюць магілы, там—сьмерць, пахароны!