Спадчына (1922)/II/Поле роднае

Сявец Поле роднае
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
З песень нядолі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Поле роднае.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПОЛЕ РОДНАЕ.

Ты і пелікай,
Ты і каменем
Апрыгожылась,
Поле роднае.

Ты і вёскаю,
Ты і горадам
Абнядолілась,
Поле роднае.

З непагодаю
І з няўродаю
Ты змагаешся,
Поле роднае.

Хоць куды, куды
Ты багатае,
Ты і ўбогае,
Поле роднае.

Ты багатае
Горам, сьлёзамі,
Ты убогае
Шчасьцем, доляю.

Асшалелыя
Віхры носяцца
Над табою век,
Поле роднае.

Людзі мучацца,
Беспрасьветнасьцю,
Праклінаючы
Поле роднае.

Гэй, папраўся ты,
Адмяніся ты,
Разбудзіся ты,
Поле роднае!

1907 г.