Спадчына (1922)/II/У хорамах

Тут і там У хорамах
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
З думак жабрака
Іншыя публікацыі гэтага твора: У хорамах.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ХОРАМАХ

Узносілі муры,
Каб княжыці ў мурох:
Ад зоркі да зары
Купаліся ў ігрох.

Зьвінела серабро
І золата, і медзь;
На зло і на дабро,
На ўсё—ўсё ўмелі мець.

Ня ў страх ім ноч і гром,
Зямля, сьвет цэлы—рай;
Кані-арлы віхром
Імчалі з краю ў край.

Салодкі мёд пілі,
Жыць соладка было,
Забылі адылі,
Што йнакш жыло сяло.

9/XI—18 г.