Спадчына (1922)/III/Дайце мне…

Мусіць трэба было Дайце мне…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Думка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дайце мне…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАЙЦЕ МНЕ…

Дайце мне волю, дайце арліную,
Вырвіце з путаў, аковаў!
Душу напасьціць перад сканчынаю
Дайце шчасьлівасьці новай!

Дайце мне долю, дайце багатую,
Вызвальце з горасьці чорнай;
Дайце пацесе ў хаце, за хатаю,
Быці ўва ўсім мне пакорнай!

Дайце мне сонца, сонца агнёвае,
Выведзьце з цёмнасьці ночнай:
К знаньню, к навуцы сьцежкі шчасьлівыя
Мне пакажыце нязбочна!

Дайце мне праўду дня ясьней яснага,
Дайце прасьветнасьці божай;
Выражце з сэрца, сэрца няшчаснага
Ўсё то, што мучыць, трывожа!

1907 г.