Спадчына (1922)/III/На прызьбе

Стоногае ліха На прызьбе
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
А ты, сіраціна…
Іншыя публікацыі гэтага твора: На прызьбе.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ПРЫЗЬБЕ.

Сядзіць на прызьбе бледны дзед
І пазірае сьлёзна ў сьвет.

Старэчай думкай ў даль бяжыць,—
Як жыў, жыве, як будзе жыць.

За успамінам успамін
У грудзі лезе, як той клін.

Шлях не малы прайшоў ў жыцьці,
А йшчэ ці многа перайсьці.

Ўсё разважае на свой лад
І, што збудзіў ўспамін, ня рад.

У думкі пруцца стада мар—
І двор, і пан, прыгон і цар.

Бадзяньні тыя, што ўсьлед шлі,
Па роднай, па чужой зямлі,

І тыя новы ўладары,
Што пруць к яму ў гаспадары;

Ўсё важыць розумам дзядуль,
І ня здыбе дабра зьнікуль,

Адно, ад назалістых дум
Што раз, то горшы цісьне сум.

І сам пя бачыць, як расой
Сплыла сьлязіна за сьлязой,

З сухім зьмяшалася пяском
І заблішчала аганьком…

А дзед на прызьбе ўсё сядзіць
І ў дальню даль глядзіць, глядзіць!

30/X—18 г.