Спадчына (1922)/III/Сярод магіл

Таварыш мой Сярод магіл
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
На суд
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сярод магіл.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЯРОД МАГІЛ.

Сярод магіл, на плечы ўзьняўшы крыж свой, стану,
Як пасланец з магіл ад сьпячых там прарокаў,
І ў даль сягну, дзе толькі можа сягнуць вока,
І скрозь туды, дзе вольнай думкаю дастану.

І кліч пушчу скрозь ад кургану да кургану.
Як віхраў лёт па ўсёй бязьмежнасьці шырокай,
Кліч-заклінаньне векавечнага зароку,
Што ў гусьлях толькі дрэмле, ў песьню ўчараваны.

Прадсьмертнаю кляцьбой канаючага раба,
Малітвай грэшніка, зарэзаўшага матку,
Зьвярнуся к сонцу, сонцу без канца й пачатку.

Хай спаліць мне душу, як ствол разьбіты граба,
Хай вочы высмаліць, як кветку ў лільі слабай,
Але і крыж мой спапяліць хай папарадку!

15/II—15 г.