Спадчына (1922)/III/Таварыш мой

Маё цярпеньне Таварыш мой
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Сярод магіл
Іншыя публікацыі гэтага твора: Таварыш мой.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТАВАРЫШ МОЙ.

Ідзе за мной ў сьлед касьцісты, бледны труп,—
Як цень—за мной, пры мне, куда я ня ступаю;
Ці я устану, ці ў пасьцелі мёртва сплю—
За мной заўсёды ён, заўсёды гэты жывы слуп.

Вакруг мяне пабудаваў жалезны зруб,
Ператварыў ў турму бязьмежную зямлю,
Садраў чуцьцё—ці я цярплю, ці не цярплю,
Здушыў вужача грудзі ў сто сталёвых шруб.

Таварыш шчыры мой, люблю, люблю цябе!
Ні час, ні чалавеча злосьць цябе ня зьесьць;
Ты—пасланец мой, ты—сама аб шчасьці весьць!

Цябе, мой труп, я ў сьне і ў явы барацьбе
Ня кіну, як ня кінеш ты мяне ў жальбе…
О, чэсьць табе; маё ты Адзіноцтва, чэсьць!..

20/I—15 г.