Спадчына (1922)/III/Я й воля мая

Я казак — не казак… Я й воля мая
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Мая навука
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я й воля мая.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я І ВОЛЯ МАЯ.

Мы радзілісь на сьвет—
Я і воля мая;
Шчыра нас прыняла
Ўся людзкая сям’я.

Мы расьлі у дваём—
Я і воля мая;
Небу міла было,
Мела радасьць зямля.

Мы жывём удваём—
Я і воля мая;
Воля песьні пяе,
Разумею іх я.

Толькі ўмром не ўдваём—
Я і воля мая:
Я памру,—воля век
Не пакіне жыцьця!

1909 г.