Спадчына (1922)/IV/Гэй, ты, дзяўчына…

Успомні… * * * (Гэй, ты, дзяўчына…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Ня судзіла доля
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гэй ты, дзяўчына, кветка-лілея…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Ул. Cтанкевічанцы.

Гэй, ты, дзяўчына, кветка-лілея,
Вольная птушка сумнай зямліцы!
Сееш ты сьлёзы, думак уроду,
Сьлёзы-брыльянты яснай крыніцы.

Буйнай расіцай сыплюцца, льюцца,
Ніву багацяць… а што за жніва?!
Крыўда іх топча, гора марозіць,
Ведзьма-насьмешка п‘е іх лапчыва.

Суд негадзівы жаласьць-гадзюка,
Судзіць над шчырай сьлёзаў малітвай,
Розум, бязбожны над сэрцам сьлёзаў
Поўніць чын ката точанай брытвай.

Зорка, што бітвы й згоды варожыць
З неба нямога гэтаму сьвету,
Толькі яна йшчэ іх не пакрыўдзіць,
Сьлёзы атуліць у промень прывету.

Ды, што плянэты гэтай аковы
Скінуў і воляй вечнай маяча,
Дух такі вольны вольнага духа
Пойме і такжа ўкрадкам заплача.

13/II—14.