Спадчына (1922)/IV/Успомні…

Быў гэта сон… Успомні…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
* * * (Гэй, ты, дзяўчына…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Успомні…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЎСПОМНІ!…

Ўл. Cтанкевічанцы.

Ўспомні, як згубіш крыльлі арліны,
Што мод у высях даюць лунаць,
І сіл ня хопіць табе, дзяўчына,
Сьвет і самую сябе змагаць!

Ўспомні, як сетку з пут павуціных
Мачыха-доля спляце у жыцьці;—
Як на растайных станеш пуцінах
І не згадаеш, кудой пайці!

Ўспомні, як згубіш ворага й друга,—
Жыць пачнеш ценем з-пад курганоў
Бяз веры ў шчасьце, бяз верных слугаў—
Думак дзявочых, дзіцячых сноў!

Ўспомні, як ночка ляжа навокал,
Вецер засьвішча ў хаўтурны тон,
А сэрца дрогне, бы ў клетцы сокал,
І ў душы ўскрэсьне здань быўшых дзён!

Ўспомні ня ў хвілю, радасьці дзіўнай,—
З іншым разьдзеліш радасьць сваю,—
І не мяне ты ўспомні, дзяўчына,—
Ўспомні, от… гэту думку маю!

13/XII—14 г.