«Чын», гэрб і лапаць Груганы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
На ўсе рукі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Груганы (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГРУГАНЫ.

Адзін з захаду груган,
А другі з усходу
Прыляцелі на сяло,
На чужую шкоду

І давай паміж сабой
Гутарыць, хваліцца:
—Круму! Круму! Што за рай!
Ёсьць чым пажывіцца!

Дасюль елі мерцьвякоў,
А цяпер затое
Будзем піць мы кроў жывых,
Мяса есьць жывое!