Спадчына (1922)/VI/На ўсе рукі

Груганы На ўсе рукі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
* * * (Днём і ночкай…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: На ўсе рукі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ЎСЕ РУКІ.

Ён з начальствам знае дзела:
Парасейску валіць сьмела;
Ліжа, выйшаўшы за вёску,
Ласку панскую папольску.
Нават жыду—ў доўг як просе—
«Гутэ-моргэн!»—буркне ў носе.
Калі-ж сядзе у катузку,
Ўсіх кляне пабеларуску.