Спадчына (1922)/VI/Груган і салавей

Селянін і конь Груган і салавей
Байка
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Асёл і яго цень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Груган і салавей.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГРУГАН І САЛАВЕЙ.

Груган, сустрэўшы салаўя,
З сваяцтвам лезьці стаў к таму:
«Ты родны мне, як бачу я,—
Хадзі-ж, як брата абыму!

У нас з табой адзін фасон—
Як глюгі, крыльлі і насы,
Птушына ў нас быцьцё і сон,
Птушыны маем галасы.

Дык што-ж нам жыць так па-сабе?
Пры том табою не гарджу,
Хоць я шмат большы ад цябе
І ў чорнай вопратцы хаджу.»

«О, вельмі дзякую за чэсьць!—
Адпеў салоўка з-над палян,—
Мо’ ў нас і адналькова шэрсьць,
А ўсё-ж такі ты, брат,—груган!»

1914 г.