Спадчына (1922)/VI/Праступнік

Поэзія Праступнік
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Праступнік.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРАСТУПНІК.

Судзеце мяне ў ссылку,
Закуйце ў ланцугі,—
Праступнік я вялікі,
Папоўніў я грахі.

На хату сухастойку
У панскай пушчы сьсек,
На дзірванок на дворны
Я езьдзіў на начлег.

У воласьць не аддаў я
Падаткаў на пару,
Схадзіць раз на абедню
Я не пасьпеў ў царкву.

Раз перад земскім шапкі
Здурэў, забыўся зьняць,
Вурадніку, падпіўшы,
Хацеў касьцей намяць.

Чытаць люблю я кніжкі,
Газэтку раз знашлі,
Крычаў з другімі з гора:
Свабоды і зямлі.

Я грэшнік, я праступнік,
Мой Божа дарагі!
Судзеце мяне ў ссылку,—
Закуйце ў ланцугі!

1907 г.