Спадчына (1922)/VI/Пчолы й трутні

Сьвінапас і стрынатка Пчолы й трутні
Байка
Аўтар: Янка Купала
1922 год
«Чын», гэрб і лапаць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пчолы й трутні.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЧОЛЫ І ТРУТНІ.

Стаў даводзіць селяніну
Нехта нейкі ў чорным:
«Як павінен быці ўслужным,
Згодлівым, пакорным.

Бо і пчолцы,—кажа ў чорным,—
Мёд гадуюць кветкі,
Ў згодзе з пчолкамі і трутні
П’юць той мёд, як дзеткі.

А селянін тут пад тое
Буркнуў запытальне:
«Ну, а хто пчала, хто труцень—
Я, ці ты, васпане?»

1913 г.