Спатканьні (1925)/Песьні зурновыя/Лязгінка

Сазендар Лязгінка
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1925 год
Дзесь-та чутны…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лязгінка (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЯЗГІНКА

Звон зурны і чанура і тары[1],
Што зьліліся ў сугучнасьць адну,
Павялічваюць сэрца удары,
Каб істоту маю ўздрыгануць.

Разгулялася ў скоках лязгінка —
Чуць ня скінецца з твару чадра[2],
Пляск далоняў ды дзікія крыкі
Раздаюцца, што хвілі, падрад.

Мне зайздросна пайсьці з ёй у пары,
Каб кружыцца ў буяным віру,
Падлічыць яе сэрца удары,
Глянуць ў вочы яе скрозь чадру.

1925.


  1. Музычныя прылады.
  2. Пакрывала, якім закрываюць твар.