Спатканьні (1925)/Песьні зурновыя/Сазендар

Памяці Лермантава Сазендар
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1925 год
Лязгінка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сазендар (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




САЗЕНДАР[1]

Сазендар сваю песьню заводзіць
Пра каўкаскія ночы і дні,
Пра крыві ў сваім сэрцы разводзьдзе,
А зурна яму ў тоны зьвініць.

І сплятаецца песьня з музыкай,
І зьвіняць яны ў змрочнай смузе,
Адкуль ціха выходзіць лязгінка —
На спатканьне к каханку ідзе.

Вечар радасьці! Шчырасьці вечар!
Месяц глянуў, схаваўся між гор,
Не адважыўся ласцы пярэчыць
Тых, хто зьзяе агністасьцю зор.

Кіславодзк.
1925.

  1. Сазендар — каўкаскі музыка, сьпявак.