Спатканьні (1925)/Родныя песьні/Я пішу…

Васількамі цьвітуць твае вочы… Я пішу…
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1925 год
У маім сэрцы…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я пішу…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я ПІШУ

Я пішу свае вершы і думаю,
Як буяе жыцьцё навакол,
І мне хочацца ў песьню у сумную
Ўліць хоць капельку радасьці соку.

Я люблю яе — гэтую радасьць,
Хоць яе ня спытаў я ніколі,
Бо цягнуўся за жыцьцем на задзе я
І хаваўся у цені спакою.

А апрыкрыла, надта апрыкрыла
Быць такім, якім быў я заўсёды;
Кроў, у жылах іначай запырскала —
Паспытаць захацеў асалоды.

Быць поэтам, ганяцца за марамі —
Хіба гэта толькі ўсяго і жыцьця,
Калі будзяць грымоты ударамі.
Я хачу разгуляцца у спрыце,

Я хачу разгарнуцца паводкаю,
Разам з хвалямі плыць, куралесіць,
Запіваць сваю смагу салодкую,
Хоць і горкім, — жыцьцёвым хэрэсам.

1925 г.