Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

руса», самабытных матываў, зварачваючы Купалу на свой бок.

Владэк з Казіміраўкі ў рэцэнзіі на зборнік «Жалейка» («Наша Ніва», 1908 г., № 17) поўнасцю пераклікаецца з польскім «панам-даследчыкам» беларускай паэзіі: «Песні Купалы, — піша ён, — гэта люстэрка, у якім свеціцца душа беларуса, яго жыццё, яго родны край. Да вялікай працы, «будаўніцтва краю» кліча паэт наш «свой люд»; ён кліча ўсіх «працаваць за траіх, каб не аддацца смутку». Польскі пан толькі намякаў яшчэ, што Купала не заклікае «да працавітасці», як беларускі шляхцюк Владэк, фальсіфікуючы купалаўскую «Жалейку» ва ўгоду польскаму пану, знайшоў ужо гэтую «мірную працавітасць» — беларус, ці бачыце, «працуе за траіх, каб не аддацца смутку».

Яшчэ больш нацыяналістычна адкрыта піша, схаваўшыся за экзатычны псеўдонім, А. Бульба («Наша Ніва», 1910 г., № 43), заяўляючы, што кнігай «Гусляр» Купала «вызваляецца ад чужых налётаў і становіцца на самабытны шлях».

Значна пазней, у нарысе пра беларускую паэзію, буржуазна-нацыяналістычны паэт Максім Багдановіч аб першым этапе суровай народнай прастаты купалаўскай творчасці, аб яго паэтычных пракламацыях пісаў, што ці бачыце, Купала «пачаў з шурпатых вершаў, якія амаль не зусім зліліся з сучасным яму слоем беларускай паэзіі». Вось калі-б Купала працавіта заклікаў-бы да «працавітасці» на славу польскага і беларускага пана — вершы