Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

Адным з апошніх літаратурных твораў М. Зарэцкага зьяўляецца надрукаваны ў 1929 годзе пачатак роману «Крывічы». Ня кажучы аб тым, што сама назва «Крывічы» аддае тхлінаю беларускіх нацыянал-дэмократаў, якія прабавалі ў свой час перайменаваць Беларусь у «Крывію»[1], М. Зарэцкі пабудаваў роман так, што клясавая сутнасьць пісьменьнікам увесь час ігнаруецца, і ў процівагу ёй ставіцца аголеная пропаганда нацыяналістычнай Беларусі, — Беларусі як ідэалу. Ступіўшы на нацыяналістычныя рэйкі, М. Зарэцкі дайшоў да контр-рэволюцыі ў сваім романе, за што чарговыя часткі роману былі забаронёны да надрукаваньня. Фактычна роман «Крывічы» М. Зарэцкага стаўся другім выданьнем роману Хвілёвага «Вальдшнэпы», які з абурэньнем быў сустрэнуты украінскай пролетарскай грамадзкасьцю.

Нацыянадл-дэмократам не падабаецца нацполітыка компартыі, якая вядзе да роўнапраўнага жыцьця працоўных усіх нацыянальнасьцяй у Савецкім саюзе. Кожны нацыянал-дэмократ зьяўляецца вялікадзяржаўным шовіністым у адносінах да нацменшасьцяй сваёй краіны. Таму і ўкраінізацыю, і беларусізацыю, якую праводзіць партыя, яны сустракаюць альбо з вялікім абурэньнем, як Хвілёвы ў романе «Вальдшнэпы», альбо з яхідным

  1. У гэтым кірунку асабліва заўзята працаваў нацыяналісты Ластоўскі, які, седзячы ў Коўні, „тэорытычна“ абгрунтоўваў свае нацдэмаўскія погляды на грошы літоўскіх кулакоў.