Старонка:Біяграфія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Шарахоўскі).pdf/1

Гэта старонка не была вычытаная

Я. Шарахоўскі

Біяграфія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Аб Дунін-Марцінкевічу, прадстаўніку дваранска-ліберальнага стыля-сентыменталізма на Беларусі, няма дакладных і колькі-небудзь падрабязных біяграфічных вестак, што стварае значныя цяжкасці пры складанні біяграфіі пісьменніка. Далёка не поўныя, часам проста ўрывачныя заўвагі аб жыцці і дзейнасці пісьменніка ў большасці раскіданы на старонках выданняў, якія даўно зрабіліся бібліяграфічнай рэдкасцю. У тых працах аб Дуніну-Марцінкевічу, якія параўнаўча не так даўно з'явіліся ў друку, не вы- яўляюцца новыя матэрыялы, якія далі-б магчымасць запоўніць прабелы ў біяграфіі Дуніна-Марцінкевіча.

Гэта датычыць і тых прац, аўтары якіх мелі доступ да рукапісных матэрыялаў, якія практычна недаступны для іншых даследчыкаў. Так, польскі аўтар даволі вялікай працы аб Дунін-Марцінкевічу І. Голонбек ("Wincenty Dunin-Marcinkewicz poeta polsko-bialoruski", Вільня, 1932 г.) меў магчымасць карыстацца рукапіснай біяграфіяй Дуніна-Марцінкевіча, складзенай прыяцелем пісьменніка, вядомым этнографам Аляксандрам Ельскім (рукапіс гэты пад назвай «Успамінак аб Вінцэнтым Дунін-Марцінкевічу, беларускім пісацелю і аўтару» захоўваўся ў часе напісання І. Голонбекам сваёй працы ў Ромуальда Земкевіча ў Варшаве). Тым не менш, у біяграфіі, складзенай І. Голонбекам на падставе гэтай рукапіснай біяграфіі, мы не знаходзім чаго-небудзь істотнага, што пралівала-б новае святло на жыццё і дзейнасць Дуніна-Марцінкевіча.

Наадварот, мы тут знаходзім часам некаторыя дакументальна неабгрунтаваныя разважанні, якія заблытваюць справу і па сутнасці з'яўляюцца вынікам польскай нацыяналістычнай тэндэнцыі, якую праводзіць гэты аўтар у сваёй працы. У адпаведнасці з сваім упартым жаданнем, у многіх выпадках наўпярок фактам, звязаць жыццё і дзейнасць Дуніна-Марцінкевіча з усім польскім — з польскай культурай і літаратурай - І. Голонбек выказвае нічым не абгрунтаваную думку, што Дунін-Марцінкевіч вучыўся ў Віленскім, а не ў Пецярбургскім універсітэце, як аб гэтым пісалі біографы пісьменніка.

Пытанне аб тым, дзе вучыўся Дунін-Марцінкевіч, мае вялікае прынцыповае значэнне. Калі ён вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, дык тыя сувязі з рускай літаратурай, якія пісьменнік выяўляе ў сваёй творчасці, знаходзяць простае і натуральнае тлумачэнне. Ускосна старую версію аб тым, што Дунін-Марцінкевіч вучыўся ў рускім універсітэце пацвярджае тое, што пасля сканчэння вучобы і звароту ў Мінск ён паступіў на пасаду перакладчыка на рускую мову касцельных актаў. Значыць, ён добра ведаў рускую мову. Але у якім універсітэце — ў Пецярбургскім ці можа нават у Маскоўскім? Звяртае на сябе ўвагу, што ў нядаўна апублікаваным творы «Халімон на каранацыі» Дунін-Марцінкевіч выяўляе добрае веданне Масквы і ў той жа час у яго біяграфіі няма ўказанняў на тое, каб ён калі-небудзь яе наведваў. З сказанага зразумела, што пытанне аб тым, дзе вучыўся Дунін-Марцінке-