Старонка:Біяграфія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Шарахоўскі).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

вай гаворкай і ў 1866 г. напісаў камедыю «Пінская шляхта» ў пінскім дыялекце. Гэты твор паслярэформеннага часу сваёй праблематыкай значна адрозніваецца ад папярэдняй творчасці пісьменніка. Тут ужо мы бачым не ідэалізаваных у духу сентыменталізма паноў, а паказаных са значнай доляй крытыцызма напышлівую і невуцкую ваколічную шляхту і дробных прадстаўнікоў царскай адміністрацыі. «Пінская шляхта» пры жыцці пісьменніка не была надрукавана і ўбачыла свет толькі пасля Вялікай Кастрычніцкай соцыялістычнай рэволюцыі, у 1923 г. (зборнік «Сцэнічныя творы», кніжка першая, Мінск). Прычым, надрукавана яна была цалкам на беларускай мове.

У творчасці Дуніна-Марцінкевіча параўнаўча пашыраны жанр павіншавальнага верша, адзін з такіх вершаў на беларускай мове «Верш Наума Прыгаворкі» мы ужо ўпаміналі. Дайшоў да нас і яшчэ адзін такі верш «Заўтра спаса, кажуць людзі», які звязаны з наведваннем пісьменнікам фальварка «Тарасевічы» на Бабруйшчыне. Напісаны верш у 1868 г. Упершыню надрукаваны ў газеце «Минский листок» (№ 165, стар. 2. 1902 г.) без подпісу аўтара, а пасля перадрукаваны ў зборніку «Заходняя Беларусь» (Вільня, 1924 r.).

Адсутнасцю магчымасці надрукавання трэба тлумачыць той факт, што і другая камедыя паслярэформеннага часу Дуніна-Марцінкевіча «Залёты» праляжала ў рукапісе каля пяцідзесяці год і ўпершыню была надрукавана толькі ў 1918 г. (зб. «Сцэнічныя творы», Мінск). У сваёй ідэйна-палітычнай накіраванасці п'еса блізкая да «Пінскай шляхты», толькі крытыкуецца ў ёй не старая шляхта, а беларускія калупаевы і разуваевы (у асобе Сабковіча), якія ў гэты час усякімі праўдамі і няпраўдамі пачалі прыбіраць к рукам дваранскія гнёзды. У «Залётах», як і у «Сялянцы», паны гаварылі на польскай мове, а сяляне-на беларускай. Надрукавана-ж была камедыя на беларускай мове.

Да апошніх год свайго жыцця пісьменнік, клапоцячыся аб асвеце народа, прымаў усе магчымыя захады, каб яго творы друкаваліся і даходзілі да чытача. Так вядома, што ў 1882 і 1884 гг. ён звяртаўся у па гэтаму пытанню да рэдактара «Краю» Пільтца, просячы, каб ён надрукаваў «Сялянку» і пераклад «Пана Тадэуша». Але намаганні пісьменніка ў гэтым кірунку аказваліся дарэмнымі, і многія яго творы асталіся ў рукапісах. Частка з іх, безумоўна, беззваротна загінула. Адна з дачок Дуніна-Марцінкевіча, у прыватнасці, сведчыла, што поўны кубел рукапісаў згарэў у часе пажару пісьменнікавага дому.

З твораў, лёс якіх невядомы, у розных крыніцах уламінаюцца аперэткі «Пабор рэкруцкі» (інсцэніроўка аповесці «Гапон») і «Вайна музыкаў». Музыка да гэтых твораў, як і да «Сялянкі», была складзена Станіславам Манюшка. Апрача таго, упамінаюцца яшчэ «Цудовыя воды». Варта тут прыгадаць, што Дуніну-Марцінкевічу прыпісваецца ў рукапісе напісаны яго рукою, але без яго подпісу верш «Вясна голад перапала», які адносіцца да 1860 г.

Да самай смерці Дунін-Марцінкевіч не пераставаў думаць пра народ і пра яго духоўны пажытак» (А. Ельскі, рукапісная біяграфія, ст. 22). Памёр ён 17 снежня 1884 г. Суседзі-сяляне занеслі яго на могілкі ў Тупальшчыне і там пахавалі.