Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

яго твораў. Німа у яго чаго небудзь вельмі моцнаго, яркаго, неспадзеванаго, але німа і слабога, нікчэмнаго. Не ўзбіраючыся дужа высока, ён затое ніколі не зрываўся і не падаў. Верш яго ня вельмі штучны, але ўсягды абдуманы і добра апрацаваны, ўсягды кажэ аб Беларусі, ўсягды праняты шчырым спачуваньнем да яе гаротнай долі. С таго, што было надрукавана у апошніе тры гады, асаблівую увагу звертаюць на сябе (апрыч дробных вершоў) вершы апаведаньня «Лесьнікова пасада» і першы з двух, памешчэных у № 2 «Маладой Беларусі». Есць у іх, бездаганных на форме, і прыгожые зраўненьня, і шчырае чуцьцё, і уменьне самымі простымі спосабамі даць жывы і верны абраз жыцьця.

Жартаўлівые вершы А. Паўловіча, каторые, ня гледзючы на рожные недахваты, здабылі яму вялікую прыхільнасць паміж беларускіх чытачоў, у апошніе гады бадай што зусім не друкаваліся. Неколькі яго твороў з’явіўшыхся у «Biełarusie» і «Маладой Беларусі», былі зусім ужо іншаго духа. Напісаные добра, яны сьведчуць, што А. Паўловіч за гэты час папрацаваў над развіцьцем свайго таленту. Дзе што было памешчэна і у «Нашай Ніве».

Ц Гартны і Ф. Чэрнышэвіч, з’яўляючыся час ад часу у «Н. Ніве», шмат вершоў адразу надрукавалі у № 2 «Маладой Беларусі». Вершы такіе, што ані добраго, ані кепскаго аб іх многа не скажэш, апрыч, можэ, таго, што і у іх прыкметны рух наперад. Да таго ж у абодвых іншы раз спатыкаюцца даволі пекные вершы. Дабавім ешчэ, што Ф. Чэрнышэвіч і цяпер