Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

ўжо, пачуць ат большай часткі мастакоў і штукарак, даволі ладную беларускую гаворку. А напрыклад ў мові штукаркі М. вуха радасна і пільна лавіло і прыгажосць разважнай беларускай інтонаціі і чыста беларускага складу са смакам сказаць у глаголу „іць“ або „ыць“, дабавіўшы ядрэнае беларускае „р“ і дужую сіпяшчую „шч“ с цікавым і практычным „ў“ (крычаць, крычаў; „Каб я па сьмерці Бога так бачыла, як я буду цябе аж да самай сьмерці любіць і шанаваць, мой ты галубок міленькі, залаценькі, брылянтовы»… (словы Пронкі, „Хам“).

VIII.

Цяпер украінская песьня у славі і пашані, пяюць яе далёка за межамі Украіны. А ці даўно тое было, што аб песьні украінскай шырокае грамадзянство і ня чуло і калі гэта песьня была толькі добрым матэр’ялам для этнографа, а пеў гэту песьню сумны „хлебароб“, ды адзінота — чумак у шырокім стэпу са сваімі „валэ“, ды адвага — запарожэц, ды цёмнавалосая з глыбокімі вочкамі весна — Маруся.

Так і нам задурылі галаву, што песьня наша аднатонна… Эх, вы! Калі змешаць многа колероў, то так сама выйдзіць шэра. Ды і хто, папраўдзі, многа чаго знаіць аб беларускіх „аднатонных“ скоках і аб беларускай песьні? А ўжо аб іх у вялікім сьвеці летась гаварылі: „Под этимъ внѣшнимъ однообразіемъ какая буйная кипитъ жизнь съ разнообразными запросами и оттѣнками“… Што дзівіць, ёсць