Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

потэнцыяльныя магчымасьці якой былі заключаны ў наяўнасьці розных клясава-псыхолёгічных формацый сярод „Маладняка“.

„Вынікам усяго вышэйпаданага зьявілася тое, што гэты новы пэрыод у жыцьці „Маладняка“ пачаўся зацяжлівым хваравітым крызісам, які скончыўся выхадам з „Маладняка“ часткі поэтаў і пісьменьнікаў і ўтварэньнем новае літаратурнае групы“[1].

У сувязі з выхадам з Маладняка групы сяброў, якія склалі Узвышша, адбыліся зьмены і ў самім Маладняку. Пасьля гэтага, у 1927 г., быў зроблены перагляд складу Маладняка, і сябрамі яго было пакінута каля 50 чалавек. Распачалася вялікая ідэолёгічная крытыка з боку некаторых тагочасных маладнякоўцаў супроць сваіх нядаўных таварышоў—узвышшаўцаў. Масавая праца амаль зусім не праводзілася. Маладзейшыя сябры Маладняка былі незадаволены старэйшымі. Утварыліся новыя літаратурныя організацыі, у якія, між іншым, увайшлі некаторыя былыя маладнякоўцы.

Улетку 1927 г. організавалася было новае літаратурнае аб‘яднаньне пад назваю „Пролетарска-сялянская беларуская літаратурная суполка (Пробліск)“. Організатарамі суполкі былі: Бобрык, Гурло, Звонак, Кляшторны, Плаўнік, Туміловіч, Хведаровіч і Чарнушэвіч. У гэтым-жа часе ўтварылася і „Беларуская літаратурна-мастацкая комуна“ (Відук, Гародня, Шалай, Шукайла і інш.).

  1. Маладняк“, № 9, 1926 г.