Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/245

Гэта старонка не была вычытаная

Утварэньне Маскоўскай дзяржавы.

Расійскі фэўдалізм; памешчык і селянін; адносіны насяленьня да зямлі; буйныя і дробныя фэўдалы; сялянскія павіннасьці; "натуральная гаспадарка". гандаль і становішча купцоў (стар. 28-31). Утварэньне фэўдальнай монархіі; чаму аб'яднаньне адбылося навакол Масквы? Шляхі зносін; гушчыня насяленьня; татары (стар. 31-32). Праваслаўная царква; саюз мітрапаліта з татарскім ханам; саюз царквы і маскоўскага князя (стар. 33-34). Экономічная глеба аб'яднаньня; рост гораду Масквы; вылучэньне рамесьнікаў і гандляроў. утварэньне буржуазіі (стар. 34-35).

Барацьба Масквы з Ноўгарадам.

Географічнае палажэньне Ноўгараду; Завалочча, футра і срэбра, эўропэйскія сувязі Ноўгараду; сувязі з "нізам" (стар. 35-36).

Склад насяленьня, гарадзкая дэмократыя; прыгоннае сялянства (стар. 36-37). Барацьба Масквы і Ноўгарада з Завалоччам; слабыя бакі Ноўгарада, моцныя-Масквы; вынік барацьбы-Масква робіцца ўсерасійскім гандлёвым цэнтрам (стар. 37-38).

Распад Маскоўскага фэўдалізму; таварная гаспадарка і прыгоннае права.

Утварэньне рынку; замежны гандаль і грошы (стар. 38-40). Грашовая гаспадарка і становішча сялян; паншчына; пазыка, прыгонная гаспадарка; манастыры і баяры; дробныя памешчыкі (стар. 40-41). Клясавая барацьба ў Маскоўскай дзяржаве; публіцыстыка; Перасьветаў; саюз дробнага памешчыка і гандлёвага капіталу (стар. 42-43). Казань і Астрахань; Лівонская вайна; крызіс памеснага зямляўладаньня і пераварот 1564 г.; апрычніна і яе клясавы сэнс (стар. 43-45). Драпежніцкая гаспадарка; уцёкі сялян; неўраджаі і голад (стар. 45). Зьбеглыя і колёнізацыя паўднёвай акраіны Маскоўскай дзяржавы; склад насяленьня там; казацтва; яго адносіны да маскоўскага ўраду; рост рэволюцыйнага настрою. Названы Дымітры (стар. 45-47).

Сялянская рэволюцыя.

Паўстаньне супроць Гадунова; расійская эміграцыя і польскія памешчыкі, казацтва, мана і праўда аб названым Дымітры (стар. 47-48). Гадуноўскае войска і Н. Дымітры; стральцы. Дробна-памесныя дваране (стар. 49). Перамогі Н. Дымітра; яго законадаўства; указы аб кабальным халопстве і аб зьбеглых (стар. 49). Н. Дымітры і гандлёвы капітал; змова Шуйскага; гібель Дымітра; Шуйскі-купецка-баярскі цар (стар. 50-51). Паўстаньне паўднёвай Украіны: Балотніков і сялянская рэволюцыя; раскол паўстаўшых і часовая ўрачыстасьць Шуйскага (стар. 51-53). Другая Казацкая революцыя; Тушына; гарадзкі рух. Клясавае распластаваньне рэволюцыі; буржуазныя верхавіны Тушына і гандлёвы капітал; падвойная здрада; скіданьне Шуйскага і ўцёкі "Тушынскага Цара"; буржуазія зварачаецца да заграніцы (стар. 54-55). Саюз палякаў з расійскімі заможнымі клясамі; яго банкроцтва. Гарадзкая буржуазія становіцца на чале барацьбы з революцыяй і з палякамі; Мінін; наём памешчыкаў; подкуп казацкіх верхавін; з дапамогай казакоў Ніжагародзкае апалчэньне бярэ Маскву; кандыдатура Раманавых, як вынік уплыву новага саюзьніка буржуазіі (стар. 55-57). Клясавы сэнс раманаўскай монархіі; царская ўлада і гандлёвы капітал; госьці (стар. 57-58). Поліцэйская дзяржава; рэгулярная армія (стар. 58-60). Разьвіцьце прыгоннага права; ціск гандлёвага капіталу ў горадзе; паўстаньне другой палавіны XVІІ веку; разіншчына, "стрэлецкія бунты" (стар. 60-52). Барацьба за Маларосію; экономічныя ўмовы Украіны: Запарож'е. "Вунія", хлопская рэволюцыя, Хмельніцкі і Маскоўская дзяржава (стар. 62-64).