Старонка:Рудзін Дваранскае гняздо 1935.pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

тырчэлі скіок жоўтых валасоў, ён, сапраўды, быў падобны на вялікі мучны мяшок.

Александра Паўлаўна адправілася паціху назад па дарозе дадому. Яна ішла з апушчанымі вачыма. Блізкі тупат каня прымусіў яе спыніцца і падняць галаву... Ей насустрач ехаў яе брат верхам; побач з ім ішоў малады чалавек невялікага росту,

у лёгенькім сурдуце нарасхрыст, легенькім галстучку і лёгенькім шэрым капелюшы з тростачкай у руцэ. Ён ужо даўно ўсміхаўся Александры Паўлаўне, хаця і бачыў, што яна ішла ў развазе, нічога не прыкмячаючы, а як толькі яна спынілася, падышоў да яе і радасна, амаль нежна, сказаў:

— Добры дзень, Александра Паўлаўна, добры дзень!

— А! Канстантын Дыямідыч! добры дзень! — адказала яна. — Вы ад Дар'і Міхайлаўны?

— Точна так-с, точна так-с, — падхапіў з ззяючым тварам малады чалавек: — ад Дар'і Міхайлаўны. Дар'я Міхайлаўна паслала мяне да вас; я палічыў за лепшае ісці пешкам... Раніца такая цудоўная, усяго чатыры вярсты адлегласці. Я прыходжу — вас дома няма-с. Мне ваш брацец кажа, што вы пайшлі ў Семёнаўку, і самі збіраюцца ў поле; я вось з імі і пайшоў-с, да вас насустрач. Так-с. Як гэта прыемна!

Малады чалавек гаварыў па-руску чыста і правільна, але з чужаземным вымаўленнем, хаця і цяжка было вызначыць, з якім менавіта. У рысах яго твара было нешта азіяцкае. Даўгі нос з гарбінкай, вялікія нерухомыя выпуклыя вочы, буйныя чырвоныя губы, пакаты лоб, чорныя як смоль валасы, — усё ў ім паказвала ўсходняе паходжанне, але малады чалавек называўся прозвішчам Пандалеўскі і лічыў сваёю радзімай Одэсу, хаця і выхоўваўся недзе ў Беларусі, на сродкі добра-