Вікікрыніцы:Выдаленне

Гэтая старонка тлумачыць Правілы і парады Вікікрыніцаў. Яно агульнапрынятае сярод удзельнікаў і прызнаецца за норму, якой мусяць прытрымлівацца ўсе карыстальнікі. Перад зьмяненьнем правілаў любыя зьмены, акрамя невялічкіх правак, варта абмяркоўваць на старонцы размоваў.
Выдаленне

Тут вызначаюцца выпадкі, калі адміністратары могуць выдаляць старонкі. Хаця кожны карыстальнік можа ачысціць старонку, яна застанецца даступнай і любы ўсё яшчэ зможа пераглядзець старыя версіі праз гісторыю рэдагаванняў. Калі старонка выдаленая, ніхто, акрамя адміністратараў, не зможа паглядзець ранейшую гісторыю рэдагаванняў. Толькі адміністратары маюць тэхнічныя магчымасці выдаляць і аднаўляць старонкі.

Крытэры выдалення

правіць

Кансенсус

правіць

Калі Вы прызнаеце, што твор парушае аўтарскія правы або. што старонка не павінная быць у Вікікрыніцах з-за іншых прычынаў, якія не рэгулюцца ніжэйшымі крытэрамі хуткага выдалення, Вы можаце пачаць з абмеркаваньня на старонцы Вікікрыніцы:Да выдалення.

Калі абмеркаванне датычыцца магчымага парушэння аўтарскіх правоў, яно павіннае цягнуцца, прынамсі два тыдні; у іншых выпадках павіннае цягнуцца, прынамсі, адзін тыдзень.

Хуткае выдаленне

правіць

Правілы выдалення ў Вікікрыніцах дазваляюць адміністратарам выдаляць старонкі, якія адпавядаюць, прынамсі, аднаму крытэру хуткага выдалення. Калі Вы ня згодны з хуткім выдаленнем, Вы можаце аспрэчыць гэта, стварыўшы адпаведнае абмеркаванне (гл. Аднаўленне). Старонкі, якія адпавядаюць нейкаму крытэру хуткага выдалення, павінныя пазначацца шаблонам {{Хутка выдаліць}}; ствараць абмеркаванне пра іх на старонцы Вікікрыніцы:Да выдалення не трэба (існуе адпаведная катэгорыя). Пазначаючы старонку да хуткага выдалення, не забывайцеся ўказаць прычыну ў фармаце {{Хутка выдаліць|прычына}}

Агулам

правіць
  1. Няма значнага зместу або гісторыі. Гэта ўключае тэставыя рэдагаванні (кшталту „Ці сапраўды я магу стварыць тут старонку?“), відавочныя бязглуздзіцы ды звычайны вандалізм.
  2. Зноў створаная старонка, якая раней ужо выдалялася паводле гэтых правілаў выдалення, калі яна не была значна перапісаная так, што прычына выдалення страціла сэнс.
  3. Залішняе: Дзве версіі аднаго тэксту на розных старонках без значных адрозненняў паміж імі. Версія без скану ёсць залішняя, калі ёсць са сканам.
  4. За межамі мэтаў праекту: Змест, які відавочна не адпавядае мэтам Вікікрыніц (напрыклад, рэкляма або вопісы кніг без самога тэксту).
  5. Парушэнне аўтарскіх правоў: Змест, які відавочна і даказана з’яўляецца парушэннем аўтарскіх правоў. Таксама сюды адносяцца старонкі аўтараў, чые ўсе творы ахоўваюцца аўтарскім правам.
  6. Запыт аўтара: Выдаленне на запыт аўтара старонкі, якому належаць усе значныя рэдагаванні гэтай старонкі. Запыт не павінны быць пададзены са злымі намерамі, а толькі, калі змест не нясе карысці Вікікрыніцам. Калі аўтар ачышчае старонку, гэта можна ўспрымаць як запыт на выдаленне.

Старонкі асноўнай прасторы ды файлы

  1. Файлы, якія маюць дублікаты на Вікісховішчы.
  2. Нязначны змест, які не мае ніякіх адзнак значнасці для Вікікрыніц — няма гістарычнае важнасці, не было ранейшай публікацыі.
  3. Творы без інфармацыі пра аўтараў, калі было зроблена даволі намаганняў у пошуку гэтай інфармацыі, уключаючы паведамленні карыстальніку, які дадаў тэкст. Заўважма, што гэтане датычыцца твораў, аўтары якіх невядомыя ў прынцыпе.

Рознае

правіць
  1. Тэхнічнае выдаленне: выдаленне дзеля перайменавання старонкі або аб’яднання гісторый датуль, пакуль дзеянне, якое вымагае выдалення не ёсць спрэчным.
  2. Залішнія перанакіраванні, створаныя цягам апошняга тыдня або старэйшыя перанакіраванні. што быліпазначаныя шаблонам {{subst:мяккае перанакіраванне з датай|«[[новая назва]]»}}
  3. Перанакіраванні паміж прасторамі назваў з асноўнай прасторы да любога іншага.
  4. Абмеркаванні (размовы) няісных старонак: старонка размоваў выдаленага або няіснага твора.

Аднаўленне

правіць

Любое выдаленне можа быць аспрэчанае, калі для гэтага падрыхтаваныя нейкія аргументы. Для гэтага стварыце абмеркаванне на старонцы Вікікрыніцы:Да выдалення з прэфіксам „Вярнуць“. Напрыклад: == Вярнуць [[Прыклад]] ==

Практыка

правіць

Глядзіце таксама

правіць