Старонка:Рудзін Дваранскае гняздо 1935.pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

дзейнай і багатай удавы. Другая ўдава прызначыла яго на пасаду. Наогул, дамы сярэдніх год ахвотна рабілі ласку Канстантыну Дыямідычу: ён умеу шукаць, умеу знаходзіць у іх. Ён і цяпер жыў у багатай памешчыцы, Дар'і Міхайлаўн

ы Ласунскай, у якасці прыёмыша ці нахлебніка. Ён

быў вельмі ласкавы, дагодлівы, чулы і цішком аматар ласунку, уладаў прыемным голасам, ніштавата іграў на фартэп'яна і меў звычай, калі гаварыў з кім-небудзь, так і ўпівацца ў яго вачыма. Ён апранаўся вельмі чысценька і адзенне насіў надзвычай доўга, старанна галіў свой шырокі падбародак і прычэсваў валасок да валаска.

Александра Паўлаўна выслухала яго прамову да канца і звярнулася да брата.

— Сёння мне ўсё сустрэчы: зараз я гутарыла з Лежневым.

— А, з ім! Ён ехаў куды-небудзь?

— Так; і ўяві, на бегавых дрожках, у нейкім палатняным мяшку, увесь у пылу... Які ён дзівак!

— Так, можа быць; толькі ён слаўны чалавек.

— Хто гэта? Пан Лежнеў? — спытаўся Пандалеўскі, як-бы здзіўляючыся.

— Так, Міхайла Міхайлыч Лежнеў, — адказаў Валынцэў. — Аднак, бывай, сястра: мне час ехаць у поле; у цябе грэчку сеюць. Пан Пандалеўскі праводзіць цябе дадому...

І Валынцэў пусціў каня рысцой.

— З найвялікшай прыемнасцю! — усклікнуў Канстантын Дыямідыч і прапанаваў Александры Паўлаўне руку.

Яна падала яму сваю, і абое адправіліся па дарозе ў яе сялібу.