Старонка:Рудзін Дваранскае гняздо 1935.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

казваліся аб ім, як аб далікатным і асвечаным маладым чалавеку. Пан барон займаюцца таксама літаратурай, ці лепей сказаць... ах, які прыгожы матылёк! Прашу звярнуць вашу ўвагу.. Лепей сказаць, палітычнай эканоміяй. Ён напісаў артыкул пр

а нейкае вельмі цікавае пытанне і жадае

аддаць яго на суд Дар'е Міхайлаўне.

— Палітыка-эканамічны артыкул?

— З пункту гледжання мовы-с, Александра Паўлаўна, — з пункту гледжання мовы-с. Вам, я думаю, вядома, што і ў гэтым Дар'я Міхайлаўна знаўца-с. Жукоўскі з імі радзіўся, а дабрадзей мой, пражываючы ў Одэсе добрапрыстойны старац Раксалан Медыяравіч Ксандрыка... Вам, напэўна, вядома імя гэтай асобы?

— Ніколькі, і не чувала.

— Не чувалі пра такога мужа? Дзіўная рэч! Я хацеў сказаць, што і Раксалан Медыяравіч вельмі быў заўсёды высокага погляду аб ведах Дар'і Міхайлаўны ў расійскай мове.

— А ці не педант гэты барон? — спытала Александра Паўлаўна.

— Ніякім чынам; Дар'я Міхайлаўна расказваюць, што, наадварот, у ім адразу відаць свецкага чалавека. Пра Бетховена гаварыў з такім красамоўствам, што нават стары князь адчуў захапленне... Гэта я, прызнаюся, паслухаў-бы: гэта-ж па маёй галіне. Дазвольце вам прэзентаваць гэтую прыгожую палёвую кветку.

Александра Паўлаўна ўзяла кветку і, прайшоўшы некалькі крокаў, упусціла яе на дарогу... Да дома яе заставалася крокаў дзвесце, не болей. Нядаўна пабудаваны і выбелены, êн утульна выглядваў сваімі шырокімі, светлымі вокнамі з густой зелені старых ліп і клёнаў.

— Так як жа-с загадаеце паведаміць Дар'ю Мі-