Старонка:Рудзін Дваранскае гняздо 1935.pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

прымалі яго з нейкім напружана стрыманым рогатам, хаця сур'ёзна яго ніхто не баяўся,-і ніколі кнігі ў рукі не браў. У яго было каля сотні душ; мужыкі яго не гаравалі

— A! Constantіn! — прамовіла Дар'я Міхайлаўна,

як

толькі Пандалеўскі ўвайшоў у гасціную: — Alexandrіne будзе?

— Александра Паўлаўна прасілі вас дзякаваць і лічаць для сябе за асаблівую прыемнасць, адказаў Канстантын Дыямідыч, ласкава кланяючыся на ўсе бакі і дакранаючыся тоўстай, але белай ручкай з пазногцямі, астрыжанымі трыкутнікам, да дасканальна прычэсаных валасоў.

— І Валынцэў таксама будзе?

— І яны-с.

— Так як-жа, Афрыкан Семёныч, — прадаўжала Дар'я Міхайлаўна, звяртаючыся да Пігасава: — на ваш погляд, усе дзяўчаты ненатуральны?

У Пігасава губы скруціліся на бок, і ён нервічна задзёргаў локцем.

— Я гавару, — пачаў ён павольным голасам, — ён у самым моцным прыпадку злосці гаварыў павольна і выразна: — я гавару, што дзяўчаты наогул — пра прысутных, зразумела, я буду маўчаць...

— Але гэта не перашкодзіць вам і пра іх думаць, — перапыніла Дар'я Міхайлаўна.

— Я пра іх маўчу, — паўтарыў Пігасаў. — Усе дзяўчаты наогул ненатуральны ў вышэйшай ступені — ненатуральны ў выказванні пачуццяў сваіх. Спалохаецца, напрыклад, дзяўчына, ці ўзрадуецца чаму небудзь, альбо засмуціцца, яна абавязкова спачатку надасць целу свайму якую-небудзь гэтакую далікатную позу (і Пігасаў найагіднейшым чынам выгнуў свой стан і адтапырыў рукі) і потым ужо выгукне: ах! альбо засмяецца, ці за-