Старонка:Рудзін Дваранскае гняздо 1935.pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

ват люблю, наколькі, прынамсі, можна любіць жанчыну; у яе ва ўсім доме няма ніводнай кнігі, апрача календара, і чытаць яна не можа іначай як уголас — адчувае ад гэтага практыкавання, што яе кідае ў пот, і скардзіцца потым, што ў яе ночы пупам палезлі... словам, жанчына яна добрая і пакаёўкі ў яе тостыя. Навошта-ж мне яе абмаўляць?

— Ну! — заўважыла Дар'я Міхайлаўна: — узабраўся Афрыкан Семёныч на свайго канька — цяпер не злезе з яго да вечара.

— Мой канёк... А ў жанчын іх цэлых тры, з якіх яны ніколі не злазяць, — хіба калі спяць.

— Якія ж гэтыя тры канькі?

— Папрок, намёк і ўпіка.

— Ведаеце што, Афрыкан Семёныч, — пачала Дар'я Міхайлаўна: — вы нездарма так злосны на жанчын. Якая-небудзь, напэўна, вас...

— Пакрыўдзіла, вы хочаце сказаць? — перапыніў яе Пігасаў. Дар'я Міхайлаўна крыху збянтэжылася: яна ўспомніла пра няшчасны шлюб Пігасава... і толькі галавою кіўнула.

— Мяне адна жанчына сапраўды пакрыўдзіла, — прамовіў Пігасаў: — хоць і добрая была, вельмі добрая.

— Хто ж гэта такая?

— Маці мая, — сказаў Пігасаў, панізіўшы голас.

— Ваша маці? Чым-жа яна магла вас пакрыўдзіць?

— А тым, што радзіла...

Дар'я Міхайлаўна зморшчыла бровы.

— Мне здаецца, — загаварыла яна: — наша гутарка набывае невясёлы характар... Constantіn, сыграйце нам новы эцюд Тальберга... А можа, гукі музыкі ўсміраць Афрыкана Семёныча. Арфей усміраў-жа дзікіх звяроў.

Канстантын Дыямідыч сеў за фартэп'яна і сы-