Старонка:Рудзін Дваранскае гняздо 1935.pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

грау эцюд вельмі здавальняюча. Спачатку Наталья Алексееўна ўважліва слухала, потым

— Я думаю, —пачаў павольна Пігасаў, што ёсць тры катэгорыі эгаістаў: эгаісты, якія самі жывуць і жыць даюць іншым; эгаісты, якія самі жывуць і не даюць жыць іншым; нарэшце, эгаісты, якія і самі не жывуць, і іншым не даюць... Жанчыны, у большасці, належаць да апошняй катэгорыі.

— Як гэта міла! Аднаму я толькі дзіўлюся, Афрыкан Семёныч, якая ў вас самаўпэўненасць у меркаваннях; нібыта вы ніколі памыліцца не можаце.

— Хто гаворыць! І я памыляюся; мужчына таксама можа памыляцца. Але ці ведаеце, якая розніца між памылкаю нашага брата і памылкаю жанчыны? Не ведаеце? Вось якая: мужчына можа, напрыклад, сказаць, што двойчы-два не чатыры, а пяць альбо тры з паловай, а жанчына скажа, што двойчы два — стэарынавая свечка.

— Я ўжо гэта, здаецца, чула ад вас... Але дазвольце спытаць, якія адносіны мае ваша думка адносна трох катэгорый эгаістаў да музыкі, якую вы зараз чулі?

— Ніякага, ды я і не слухаў музыкі.

— Ну, „ты, батюшка, я вижу, неисправим, хоть брось", — адказала Дар'я Міхайлаўна, крыху скажаючы Грыбаедаўскі верш — Што-ж вы любіце, калі вам і музыка не падабаецца? Літаратуру, мабыць?